Гісторыя ўзнікнення Чырвонага касцёла ў Мінску

Тех. поддержка on 11.01.2013

Красный костел 1910 год


Edvard Vajnilovich. 1903 г.alena i Symon Vajnilovichy Касцёл будавалі з 1905 па 1910 гг. паводле праекта польскага архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі на сродкі Эдварда Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі з роду Узлоўскіх. Сыну Вайніловічы далі імя ў гонар Святога Сымона Апостала. Дачку назвалі ў гонар Святой Алены (маці імператара Канстанціна , які ў 325 годзе прызнаў хрысціян і забараніў іх праследаванні). Гісторыя гэтага храма, як і іншых святынь Беларусі, вельмі драматычная. Страшна ўспомніць, што доўгі час улады імкнуліся знішчыць касцёл, а на ягоным месцы паставіць вялізны кінатэатр. Толькі дзякуючы намаганням вучоных, грамадству  ўдалось выратаваць гэты знакаміты комплекс. Пра храм хадзілі розныя чуткі, расказываліся легенды, часам самыя неверагодныя …

Цяжкія выпрабаванні паслаў лёс сям’і Вайніловічам. Спачатку памірае сын Сымон, які нарадзіўся ў 1897 годзе. Гісторык Януш Івашкевіч, які добра ведаў Вайніловіча, адзначаў, што толькі вера ў Бога дазволіла пану Эдварду перажыць гэта вялікае гора. Але праз некалькі гадоў  ў сям’ю Вайніловічаў прыйшла яшчэ большая бяда. У 1903 годзе, літіральна не дажыўшы толькі адзін дзень да свайго дзевятнадцацігоддзя, памірае  любая дачушка Алена.  Пад уплывам гэтага страшэннага ўдару рука самотнага бацькі занатавала наступныя радкі: ”Вялікі, моцны і магутны Божа. З калісь крэпкага дрэва майго роду ападаў лісточак за лісточкамі, я застаўся толькі, як адна галінка, асуджаны жыццём на паміранне у адзіноцтве, ніба спаленае громам дрэва, якому  ні адна вясна ўжо не дасць жыцця. Так захацеў Бог.”

   Казалі, што дачка Вайніловічаў, Алёнка, была сціплай, разумнай, набожнай дзяўчынкай, мела надта ўражлівую натуру і часта прасіла бацькоў, каб тыя дапамагалі бедным і нямоглым. З маленства займалася жывапісам, мела добры густ, шмат малявала і свае працы-малюнкі прадавала, атрыманыя грошы ахвяравала бедным.  Смерць брата Сымонкі адгукнулася рэзкім, невыносным болем у сэрцы дзяўчынкі. Аленка стала яшчэ больш ціхай, задумлівай, маўклівай. А калі захварэла, то аднаго разу ў сне ўбачыла рэдкага хараства храм. Святыня была такой маляўнічай, дзівоснай, што дзяўчынка пажадала перанесці свае адчуванні на паперу. Перад самай смерцю прасіла бацькоў пабудаваць  па яе малюнку святыню, дзе людзі б узносілі чыстую хвалу Богу.

   Эдвард Вайніловічі яго жонка Алімпія вырашылі будаваць касцёл у гонар Сымона і Алены, як помнік аб сваіх заўчасна памерлых дзецях.

     Як сцвярджаюць дакументы,  Вайніловіч атрымаў афіцыйны дазвол на будаўніцтва касцёла ў Міністэрстве ўнутранных спраў 9 сакавіка 1905 года, а 20 верасня 1910 года,  паводле жадання фундатара касцёла , архібіскуп Ключынскі асвяціў храм  і пры ўваходзе была ўстаноўлена мемарыяльная пліта з   імёнамі  Сымона і Алены.

 Сталася так, што ў апошнія гады касцёл Св. Сымона і Св. Алены ператварыўся ў сапраўдны сімвал Мінска. Яго выяву можна ўбачыць і на паштоўках, і на памятных знаках, экслібрысах, шматлікіх выданнях па гісторыі Мінска. Сярод мінчукоў касцёл лічыцца адным з самых шанаваных, увага і цікавасць да яго ніколі не слабелі.

    З 1946 года ў будынку касцёла размяшчалася кінастудыя “Беларусьфільм”, у 1970 ен быў прыстасаваны пад Дом кіно.

З 1990 года касцёл дзейнічае. Каля касцёла пастаўлена ў 1996 годзе скульптурная кампазіцыя “Архангел Міхаіл перамагае дракона”, скульптар І. Голубеў.

Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: