Беларуская народная песня

Editor on 03.01.2015

Беларуская народная  песня, яе  паэтыка фарміравалась вякамі.  У ей  адлюстравалісь эстэтычныя і маральныя ідэалы духоўнай культуры і талент народа.  Нацыянальная песня выконвае дзве функцый: садзейнічае фарміраванню ідэйна-маральных якасцей і забяспечвае эстэтычныя запросы  гасцей.  Беларуская народная  песня вельмі самабытная  багатствам паэтычных сродкаў. Мае багатую гісторыю і зацвярджае філасоўскія , маральна-эстэтычныя пачаткі ў чалавеку.Вельмі часта такая  песня саправаджае  тыя ці іншыя рытуальныя дзеянні, каменціруе іх, выказвае розныя пачуцці, думкі, настрой.

Беларуская  народная песня гэта з’ява  ў нацыянальнай культуры. Яе кампазіцыя, вобразныя і ілюстрацыйныя сродкі (эпітэт, метафара, сімволіка) робяць яе самабытнай і асаблівай. Часта  песня суправаджаецца танцам. Раней традыцыйнымі  былі лявоніха, полька-крутуха, барыня, бычок. казачок, кадрыль. Цяпер жа, часцей выконваюцца сучасныя танцы.

Туман ярам.

Словы, музыка народныя

Туман ярам, ярам – даліною.      (2 разы)

За гуманам нічога не відна.      (2 разы)

Толькі відна дуба зелянога.      (2 разы)

Пад тым дубам крыніца стаяла.    (2 разы) |

3 той крыніцы дзеўка воду брала. (2 разы) ‘

Ды ўпусціла залато вядзерца.      (2 разы)

Засмуціла казакова сэрца.          (2 разы)    .

А хто ж маё вядзерца дастане, (2 разы)

Той са мною на ручнічку стане.   (2 разы)

Адазваўся казак мападзенькі:      (2 разы)

А я тваё вядзерца дастану,     (2 разы)

Я з табою на ручнічку стану.       (2 разы)

Шумяць вербы                                                                 

Словы і музыка народныя

Шумяць вербы каля грэблі

Што я пасадзіла.

Няма майго міленькага,

Што я палюбіла.     }  2 разы

Няма яго і не будзе.

Паехаў ў Адэсу.

Сказаў:”Расці, дзяўчынанька,

На другую весну”   }    2 разы

Расла,расла дзяўчынанька,

Расці перастапа,

Ждала,ждала міленькага .

Дый плакаці стала: }  2разы

Плачце,вочы,плачце,кары,

Такая ўжо доля!..

Палюбіла міленькага,

Пры месяцы стоя. }  2 разы

Не я яго палюбіла,

Палюбіла маці.

Заставіла сваю дочку

Навек гараваці.                  } 2 разы

Сонца ўсходзіць – я журуся,

А заходзіць – плачу,

Бо я свамго міленькага

Ніколі не ўбачу.                 }2разы

Шумяць вербы капя грэблі,

Што я пасадзіла.

Няма майго міленькага

Што я палюбіла. } 2 разы

  Пасею гурочкі

словы і музыка народкыя

Пасею гурочкі

Нізка над вадою.

Сама буду паліваці

Дробнаю слязою.  } 2 разы

Растуць агурочкі

У чатыры лісточкі…

Не бачыла міпенькага

Ужо тры вечарочкі. .  } 2 разы

Убачыла ўчора

Як чарэду гнала,

Не сказала:”Добры ранак!..”

Бо маці стаяла.        } 2 разы

Скажу:”Добры вечар!..”

А ён мне ні слова.

Махне беленькім платочкам:

Будзь,міла, здарова! } 2 разы

Цвітуць агурочкі,

Палавіна ў’ецца…

Сказаў мілы – любіць буду,

А цяпер смяецца.  } 2 разы

Цвітуць агурочкі,

Палавіна вяне…

Сказаў мілы – любіць буду,

А цяпер – не гляне. } 2 разы

Пасею гурочкі

Нізка над вадою.

Сама буду паліваці

Дробнаю слязою.        } 2 разы

Ой, у полі тры крынічанькі

Словы і музыка народныя.

Ой, у полі тры крынічанькі,

Любіў казак тры дзяўчынанькі:

Чарнявую,6ялявую

I русую кучаравую.           } 2 разы

Чарнявую ад душы люблю,

3 бяляваю павянчаюся,

А з русаю, кучараваю

Пазаўседы развітаюся.   } 2 разы

Ці ж табе я не прыказвала,

Як стаялі,прыгаварвала:

Не едзь, мілы,ў далёкі край

Бо застанеш маладзіцаю! } 2 разы

Любіў я цябе дзявіцаю,

Буду любіць маладзіцаю.

Датуль цябе любіць буду,

Пакуль вазьму ды ўдавіцаю. } 2 разы

Не ўсе ж тыя ды сады цвітуць,

Не ўсе ж разам асыпаюцца.

Не ўсе ж тыя замуж ідуць,

Што любяцца ды кахаюцца.    } 2 разы          А ў полі вярба.

Словы і музыка народная

А ў  полі вярба

Пад вярбой  вада

Там хадзіла, гуляла

Дзеўка малада.

Дзеўка ад вады,

Хлопец да вады

Пастой,пастой, дзяўчыначка

Дам каню вады.

Рада б  пастаяць,

Каню вады даць.

Мае босенькія ножкі –

Студзённа стаяць

Я зніму парчу,

Ножкі ўвярчу,

А назад як я вярнуся,

Боцію куплю.

Не купляй ты мне,

А купі сабе!..

Есць у мяне татка, мамка

Яны купяць мне.

А ў  полі вярба

Пад вярбой вада

Там  хадзіла, гуляла

Дзеўка малада.

У САДЗЕ ГУЛЯЛА

Словы і музыка народныя/

Ў садзе гуляла, кветкі збірала.

Ў садзе гуляла, кветкі збірала

Каго любіла прычаравала.

Прычаравала сэрца і душу

Прычаравала  сэрца і душу,

Цяпер да цябе     2 разы

Хадзіці мушу.

Хадзіці мушу,

Любіці буду.

Хадзіці мушу,

Любіці буду,

Скажу па праўдзе:

Сватаці буду

Дзяўчына міла,

Дзяўчына пышна…

Дзяўчына міла,

Дзяўчына пышна,

Чаму да мяне

Ўчора не выйшла.

А я не выйду,

А я не стану…

А я не выйду,

А я не стану…

Прышлю сястрыцу

Такую саму!..

А я з сястрою

Ўсю ноч прастою…

А з сястрою

Ўсю ноч прастою,

Не тая мова,

Як і з табою!..

Не тая мова,

Не тыя словы…

Не тая мова,

Не тыя словы,

Не бела лічка,

Не чорны бровы…

У садзе гуляла»

Кветкі збірала.

Ў садзе гуляла

Кветкі збірала

Каго любіла

Прычаравала.

Зяленая вішня.

Словы і музыка народныя

Зялёная вішня

3-пад кораня вышла

Аддала мяне маці,

Дзе я непрывычна

Ты думаеш, мама,

Што я тут пірую.

Прыдзі.падзівіся,

Як я тут гаруюі

Ты думаеш, мама,

Што я тут не плачу.

За горкімі слязамі

Я свету не бачу.

Успомні мяне, мама,

Хоць раз у нядзелю.

А я цябе, мама,

Сцелючы пасцелю.               ‘

Успомні мяне, мама,

Хоць раз у аўторак.

А я цябе. мама,

На дзень разоў сорак.

Успомні мяне , мама,

Хоць раз у суботу.

А я цябе, мама,

Ідучы на работу.

Як выйду на ганак

Ды крыкну да дому:

Вары, маці, вячэру

I на маю долю!..

– Варыла,варыла –

Ні многа, ні трошкі…

Няма табе, доню,

Ні міскі, ні ложкі

Бо міску зламалі,

А ложку згубіла…

Ідзі туды, доню,

Каго ты любіла

 Ой ляцелі гусі з броду..

Словы і музыка народныя

Ой ляцелі гусі з броду,

Скалацілі ў рэчцы воду.

Пакуль вада чыста стала,

Я з Раманам пастаяла.

Раман,Раман,Раманіку,

Пусці мяне дадаміку.                              . .-  .

Я не родну маці маю,  2разы

Будзе біці, добра знаю.

Будзе біці,шчэ й караці,

Яшчэ й шэльмай называці.

-Дзе ты, шэльма, валачылась,      2 разы

Што й вячэра ўжо зварылась.

Табе, маці, прызнаюся,

Што з Раманам кахаюся.

Ён  высокі, а я нізка –

Будзе пара вельмі блізка.

Ён чарнявы, я бялява

Будзе пара кучарава.

Ён багаты,а я бедна             2 разы

Будзе пара адпаведна.

Ой, ляцелі гусі з броду,

Скалацілі ў рэчцы воду.Ты казала ў панядзелак

Словы і музыка народныя

Ты казала: ў панядзелак

Пойдзем разам з пасядзелак.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прыпеў: Ты ж мяне падманула,

Ты ж мяне падвяла,

Ты ж мяне, маладога,    2разы

3 уму-розуму звяла

Ты казала: у аўторак

Пацалуеш разоў сорак.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прылеў.

Ты казала: у сярэду

Пойдзем разам на бяседу.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прыпеў.

Ты казала ў чацвер

Пойдзем разам на  вечар. “”

Я прыйшоў – цябе няма

Падманула, падвяла

Ты казала: у пятніцу

Пойдзем разам у святліцу.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прыпеў.

Ты казала: у суботу

Пойдзем разам на работу.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прыпеў.

Ты казала: у нядзелю

Пойдзем разам на вяселле.

Я прыйшоў – цябе няма:

Падманула, падвяла.

Прыпеў.

 ЦЯЧЭ ВАДА Ў ЯРОК

Словы і музыка. народныя

Цячэ вада ў ярок,   (2 разы)

Кладачку занясло…

Кладачка тоненька,

Вада халодненька

А я малодзенька.

Вочы мае чарны,   (2 разы)

Чаго вы косіце?.

Бо яго тут няма,

Бо яго тут няма,

Каго вы любіце.

Іванька не прыйшоў,   (2 разы)

Я да яго пацду,

Вадзіцы з крыніцы,

Вадзіцы з крыніцы,

Я яму аднясу.

Вады піць не буду,  (2разы)

Вадзіца чароўна.

Люблю Марусю я,

Люблю Марусю я

Маруся суджана.

Цячэ вада ў ярок,    (2 разы)

Кладачку занясло…

Кладачка тоненька,

Вада халодненька,                   2 разы

А я малодзенька.

 

 Белорусы

 

 

 

 

  

Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: