Вобраз і функцыі ручніка на беларускім вяселлі

Тех. поддержка on 12.09.2013

Доўгі кавалак палатна, арнаментаваны на канцах. Па форме сваёй ён нагадвае шлях, сцяжу, якая існуе дзеля таго, каб аб’ядноўваць, наладжваць сувязь.  Гэтая, відаць, асноўная функцыя ручніка, закладзеная ў вельмі далёкай ад нас мінуўшчыне.

ручник

Што ж такое ручнік?  I калі  ён з’явіўся ў жыцці нашых продкаў?Дакладна адказаць на гэтыя пытанні мы пакуль што не можам. Але вядома, што ў эпоху Кіеўскай Русі ручнік ужо быў звычайным прадметам побыту. Ужо тады яго арнаментавалі і адносіліся да яго з вялікай пашанай. Як сімвал і аб’яднальнік роду, ручнік надзяляўся засцерагальнымі ўласцівасцямі, выступаў як абаронца роду ад усяго чужога, неспрыяльнага, таго, што магло пашкодзіць як усяму родаваму калектыву, так і асобным яго членам.

     Ручнік перш за ўсё  выконваў пасрэдніцкую функцыю паміж рознымі радамі,  ці членамі аднаго роду. Гэта ярка праяўляецца  ў вясельнай абраднасці. Актыўны ўдзел ручніка ў шлюбным абрадзе пачынаўся з заручын (сватання).У ручнік загортвалі бутэльку гарэлкі, калі ішлі ў сваты. У знак згоды на шлюб маці нявесты давала сваю бутэльку гарэлкі з насыпаным у яе жытам. Бутэлька гэта таксама абгортвалася ручніком і абвязвалася поясам.

     Важнае месца адводзілася ручніку і ў традыцыйным рытуале запрашэння на вяселле – запросінах.

2Беларускае вяселле Завязаны на руцэ маладой ручнік, за які яе вяла дружка, быў адначасова і знакам надыходзячага вяселля для аднавяскоўцаў і засцярогам для нявесты. Ручнік ахоўваў яе ад нядобрага глазу ці думкі, ад пашкоджання яе здароўя.Прыехаўшы да жаніха, нявеста пераступала цераз ручнік, разасланы на парозе хаты, і высыпала на яго жыта. Як надзейны абаронца здароўя, любові і дабрабыту маладых ручнік быў побач з імі на працягу ўсяго вяселля. 3 дапамогай ручніка нявеста імкнулася дасягнуць збліжэння са сваякамі жаніха. Таму прысутнасць ручнікоў сярод падарункаў была абавязковай.

Каравай — галоўная дзеючая асоба на беларускім вяселлі.  Дзіўна спечаны, прыгожа аздоблены, каравай  абвязваўся,   падобна німбу вакол галоў святых, ручніком, што як бы ператварыўся ў чалавечы твар, на стол падавалі  абавязкова на ручніку.

   Асноўным ручніком, што выкарыстоўваўся ў вясельных  абрадах, быў намёт. Намёт ткалі з самага лепшага льну. Даўжыня намёта была 3 м, шырыня—40 см. Ткалі яго ў 2 ніты, па канцах ён быў ператканы чырвонымі ніткамі—атрымлівалася нешырокая чырвоная палоска. Жанчыны казалі, што намёт—гэта самы каштоўны ручнік, што вырабляўся ў вёсцы. Не кожная жанчына магла спрасці пражу для яго, а тым больш саткаць намёт. Расказвалi, што тканіна атрымлівалася настолькі тонкай, што яе намёт можна было працягнуць праз кальцо.

У вясельных абрадах намётам абвязвалі сватоў, адорвалі ім лепшага музыку. Нявеста дарыла намёт бацьку і маці жаніха. Нават такі кароткі агляд удзелу ручніка ў жыцці нашых продкаў  и сучасным жыцці, паказвае нам надзвычайную важнасць яго ролі ў станаўленні і развіцці як духоўнай, так і матэрыяльнай культуры беларусаў.

Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите  для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа ,  в радиусе 30 км. от  Минска. Ваша фотосесия  проидёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками – что может быть приятней в этот день.  А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма  Myland  поможет Вам разработать индивидуальный  маршрут экскурсии.

 

Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: