Вясельныя пажаданні (зычанні)

Тех. поддержка on 12.09.2013

Провести фотосессию с гостями на экскурсии это класс! Что то новенькое!

Вясельныя пажаданні  выкарыстоўваюцца пры адорванні маладых на вяселлі.  Яны выступаюць значным элементам у вясельным абрадзе. Выкарыстанне іх звязана этапам вяселля, калі госці і блізкая радня падпосяць дарункі маладым. Кожны вясельнік не проста дае рэч ці грошы, а стараецца зрабіць гэта эфектна, цікава, прамаўляючы найлепшыя зычэнні. Амаль усе зычэнні напоўнены гумарыстычнай экспрэсіяй і, разлічаныя на публіку, прызначаны для таго, каб выклікаць дабразычлівы смех, вясёлы настрой. 

Традыцыйнае выкарыстанне  зычанняў носіць камедыйна-забаўляльны характар і суправаджаецца, як правіла, прэзентаваннем дзіцячых цацак, малюнкаў, іншых прадметаў.

Вясельныя зычэнні часцей не маюць высокага ўзроўню мастацкасці — просьценькія творы, часам фрывольнага (але заўсёды ў меру) зместу. Аднак яны надзелены значным эмацыйна-настраёвым патэнцыялам і вельмі цёпла ўспрымаюцца кожным удзельнікам вяселля. Вясельныя зычэнні варта разглядаць як асобны від вуснай народнай творчасці, бо яны характарызуюцца спецыфічнасцю формы і зместу, неадэкватнасцю іншым відам фальклору.

Паводле агульнай тэматычнай накіраванасці вясельныя зычэнні можна падзяліць на 3 групы, адрасаваныя: а) маладой, б) маладому), в) маладой і маладому разам, г) іншым удзельнікам вяселля. 

МАЛАДОЙ

Дару табе абрус, каб мужык не быў гарбуз.

Дару абрусам, каб хадзіча з вялікім  пузам.

Дару бочку агуркоў, каб не бегала да чужых мужыкоў.

Дару кош гуркоў, каб маладая не любіла чужых  мужыкоў.

Дару «бабра», каб нявестка была дабра.

МАЛАДОМУ

Дару абаранкам, каб малады не начаваў пад ганкам.

Дару абразок, каб малады не любіў другіх дзявок.

Дару авес, каб замест цесця цешчы пападаў у нос.

Дару агурок (гурок), каб малады не хадзіў да (не

пазіраў па другіх) дзявок.

Дару апяткі, каб мачады маладую паналаваў у пяткі.

МАЛАДОЙ I МАЛАДОМУ

Дару абразам, каб жылі да смерці разам.

Дару абрус вам новы, каб былі вы здаровы.

Дару  агурок, каб сын рос як дубок.

Дару агурочкі, каб былі добрыя дочкі.

Цару вам  адзяяла, каб жонка мужа не раскрывала.

Дару меду бочку на сына і дочку

Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите  для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа ,  в радиусе 30 км. от  Минска. Ваша фотосессия  проидёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день.  А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма  Myland  поможет Вам разработать индивидуальный  маршрут экскурсии.

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: