Вясельныя тосты

Тех. поддержка on 12.09.2013

Беларусы заўсёды былі гасціннымі, што выражалася не толькі ў багацці ежы-пітва на стале, але і ў выказванні пажаданняў, тостаў. На жаль, многае з фальклорнай тоставай спадчыны невядомае сучаснай грамадскасці. Сёння на вяселлі, на бяседзе, асабліва сярод людзей маладзейшага ўзросту, пераважаюць «саюзныя» фамільярна-шаблонныя тосты, якія прыйшлі невядома адкуль.І ўсё ж народная мова яшчэ захоўвае шмат традыцыйных тостаў, якія характарызуюцца непасрэднасцю, шчырасцю, дасціпнасцю, мастацкай вартасцю. Некаторыя тосты ўзніклі нядаўна. Асобныя з’яўляюцца варыянтамі вершаў прафесійных паэтаў ці паэтаў-аматараў.

Будзем весела гуляць, каб ваша вяселле доўгія гады незабываць!

Будзеш словы, як лісіца  слаці — будзе свякруха памагаці!

Будзь добрай маці! Калі ноччу заплача дзіця, разбудзі мужа, няхай  паглядзіцьт, чаго яно плача.

Пажаданне жонцы: будзь для мужа хлебам, а не  бублікам!

Будзь ласкава, міла, дабра, не шкадуй для мужа кілішка віна!

Будзьце здаровенькі паўвесь год, як калядны лед!

Будзьце здаровы, як каліна, і нахільны, як вярбіна.

Будзьце добрымі і ласкавымі з усімі, каб у госці да вас часцеій заходзілі!

Віншуем маладых і жадаем, каб у іх шлюбная ноч цягнулася, як на Поўначы!

Віншую, каб вам маглося, жылося, вялося іяшчэ хацелася.

Віншую маладую і маладога, жадаю дажыць да вяселля залатога!

Вып ‘ем гэту чарку, каб маладыя мелі хлеб і скварку, каб жылі багата і ваша хата не знала ні пракурора, ні адваката!

Вып ‘ем па тры чарачкі за маладых, каб пасля шлюбу гора не было ў іх!

Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите  для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа ,  в радиусе 30 км. от  Минска. Ваша фото сессия  пройдёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день.  А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма  Myland  поможет Вам разработать индивидуальный  маршрут экскурсии.

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: