Беларускае вяселле і магічныя вераванні беларусаў

Лидия Пляшкевич on 18.09.2014

Сення такі час, што павышаецца  цікавасць  да вытокаў нацыянальнай культуры,  яе старажытных форм,  у тым ліку і да міфалогіі.  Меннавіта  у фальклоры сфакусіраваліся старажытныя вераванні  людзей, звязаныя з уяўленнем пра непарыўную сувязь чалавека з прыродай, са светам духаў, продкаў, пра магчымасць узаемадзеяння са звышнатуральнымі сіламі. Міфалагічнае бачанне свету характэрна не толькі для культуры мінулых эпох, але і для нашага часу.  Міфалагічнае мысленне, што панавала ў далёкім мінулым, сення зусім не знікла і праяўляецца ў беларусаў у яго паўсядзённым жыцці, устойліва захоўваецца ў традыцыях народа. Міфалагічнае мысленне  якое жыве ў нас і зараз ўплывае на фарміраванне жыццёвых устаноў, ідэалаў, маралі, вызначае нашы ўчынкі, дзейнасць. Нішто ў свеце не існуе само па сабе. Усё знаходзіцца ў сувязі. Любы зрух прыродных аб’ектаў або любое чалавечае дзеянне абавязкова выклікаюць нейкі рух у адказ. У магіі чалавек найбольш поўна адчуваў сваю гармонію з прыродай.
Магія —  гэта імкненне чалавека паўплываць на прыроду і грамадскія з’явы з дапамогай звышнатуральных сіл, сцвердзіць свае мары праз адпаведныя дзеянні. Магію  таксама можна вызначаюць як прымяненне волі да сіл прыроды.  Магія стала вытокам беларускага вясельнага абраду.  І ў першую чаргу любоўная магія, якая займае галоўнае месца ў вясельных ( і прадвясельных) абрадах . Некаторыя віды магіі арганічна ўплятаюцца ў сам абрад альбо існуюць самі па сабе, захоўваючы ці трацячы сувязь з іншымі рытуаламі. Гэта добра бачна на прыкладзе любоўнай магіі. Менавіта любоўная магія (разам з лекавай) аказалася самай жывучай, захавалася найбольш поўна і працягвае існаваць і ў наш час. Любоўная магія існавала і сама па сабе, і ў сувязі з рознымі звычаямі і абрадамі.
Любоўная магія пачынаецца з «прысушак» (каб выклікаць каханне паміж жаніхом і нявестай) і «адсушак» (такія замовы выкарыстоўваюць тыя, хто хоча расстроіць вяселле або зрабіць шлюб нешчаслівым). Belaruskae vyaselle

Прывядзем некалькі прыкладаў «прысушак».
«Святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся,а сонейкам адзяюся, месяцам падперажуся.

Як сонца і месяц увесь свет асвячаюць, так была б я табе (імя) люба і міла.

Як ночка дзень закрываець, так я б табе (імя)
увесь свет закрыла. Каб жа (імя) без мяне жыў, не быў, не еў, не піў».

  Падобная ж бытавая і касмічная сімволіка шырока выкарыстоўвалася і ў адсушках:

 «На моры, на якіяне, на востраве Буяне стаіць стоўб.

 На тым стаўбе стаіць дубовая грабніца, у ёй ляжыць красна дзявіца.

 Кроў у яе неразгараецца, ножанькі не паднімаюцца, глаза нераскрываюцца, сэрца не сакрушаецца.

Так бы і ў (імя) сэрца не сакрушалася, кроў не разгаралася, сама б не ўбівалася, у таску не ўдавалася. Амінь”

Сустрэча маладых
Маладажонам, умацаванню іх шлюбу, добрым адносінам з суседзямі і аднавяскоўцамі таксама павінны былі садзейнічаць замовы «на людскую    любоў». Станем мы, рабы божыя (імя жаніха, імя нявесты) благаславеся, пойдзем перахрысцяся пуцём-дарогаю ў чыстае поле,  паглядзім на ўсе  чатыры бакі: а на васточнай старонцы стаіць святая царква, як на гэтую царкву глядзяць ды зарацца, так бы і на нас, рабоў  Божых (імя жаніха, імя  нявесты) глядзелі ды зарыліся старыя старухі, старыя старыкі, маленькія дзеткі, красныя дзявіцы, маладыя малойцы   да маладзіцы, глядзелі ды  зарыліся на рабоў Божых (імя жаніха, імя нявесты), будзьце словы мае крэпкія, як ключы падзямельныя. Амінь»
Здаўна людзі верылі ў сувязь чалавека  з яго выявамі, з валасамі, нагцямі, слядамі, адзеннем. Гэтыя вераванні жывы і сёння. Нездарма нашы  бабулі вучаць нас заўсёды спальваць вычасаныя валасы з прыгаворам «Колькі воласу гарэць, столькі галаве балець».  Гэта не толькі прафілактычна-лекавы магічны момант (каб не балела галава), бо калі валасы трапяць у рукі злых людзей, пры дапамозе іх можна зрабіць чалавеку шкоду. Валасы раней увогуле лічыліся ўмяшчальняй душы. Менавіта таму такое значэнне ў адзенні жанчын заўсёды меў галаўны ўбор. Менавіта па галаўному ўборы меркавалі пра маральныя якасці нявесты. Нявеста, якая не захавала дзявочай чысціні, не магла апрануць вясельны вянок і фату, яна ішла пад вянец у хустцы. Гэтак жа апраналася і ўдава, калі выходзіла замуж другі раз. У час вясельнага абраду сімвалічна адразаецца нявесціна каса (сімвал дзявочай волі) і перадаецца свёкру і мужу, падкрэсліваючы іх уладу над целам і душою маладой жонкі. Таксама ж змяняюць нявесціну прычоску з дзявочай на жаночую і павязваюць ёй хустку.У старажытныя часы жанчына не магла нават паказацца без хусткі на людзях, гэта быў такі ж сорам, як выйсці на вуліцу голай, адсюль і значэнне слова «апраставалосілась». Непажаданым было раскрываць усім людзям і  сваё ўласнае імя.   Старажытная сусветная магія надае вялікае значэнне ўласнаму імені чалавека. Гэта адлюстравалася і ў беларускіх сямейных абрадах. Наогул выбар імені дзіцяці станавіўся вельмі важным і адказным момантам. У дахрысціянскі час дзяцей наракалі бацькі. Сына часцей наракаў бацька, дачку — маці. Часта першыя сорак дзён (або нават першы год жыцця) сапраўднае імя нованароджанага нікому не адкрывалі (хаця наракалі дзіця адразу ж, у першы дзень жыцця), а называлі яго іншым імем. Нашы продкі верылі, што гэта   дапаможа абараніць дзіця ад смерці і хвароб, а таксама адвесці ад яго сурокі і злыя сілы.   Яшчэ верылі, што імя можа перадаць дзіцяці якасці іншага чалавека, якога звалі гэтым жа імем. Імя магло перадаць і талент, і здольнасці. Тыя бацькі, у каго паміралі дзеці, павінны былі назваць хлопчыка Адамам, а дзяўчынку — Евай. Калі ў бацькоў часта паміралі дзеці, яны ў час нараджэння выбіралі кумам таго чалавека, каго першага сустракалі на скрыжаванні дарог або проста на вуліцы і наракалі нованароджанага яго імем (калі гэта была дзяўчынка, яе наракалі імем той жанчыны, якую першай сустракаў бацька нованароджанай пасля яе з’яўлення на свет). Нельга было называць дзяцей імем памершага немаўляткі. Нашы продкі лічылі, што калі злыя людзі не будуць ведаць сапраўднага імя дзіцяці, тады ніколі незробяць яму шкоды. Даць імя — вызначыць лёс. Нездарма ж нявеста ў час вясельнага абраду, змяняе сваё імя. Гэтым яна падкрэслівае змяненне свайго лёсу і сваёй былой сутнасці. У многіх рэгіёнах Беларусі пасля вяселля маладую жонку наогул называюць проста «маладуха» («Іванава маладуха», «Васілёва маладуха»).  I сучасныя жанчыны, выходзячы замуж, часта мяняюць сваё дзявочае прозвішча на прозвішча мужа. Розныя народы свету вераць у сувязь імені з лёсам чалавека, яго характарам і паводзінамі. Магі заўсёды лічылі, што, ведаючы імя чалавека (своеасаблівы код псіхічнай структуры), яны маюць уладу над  ім. Верылі, што не толькі лёс чалавека, але і дзяржавы, горада вызначаецца імем, назвай.
Пэўныя магічныя функцыі выконвала ежа і пітво на вяселлі. Для маладых абавязкова рэзалі белую курыцу. Елі яны яе без хлеба і солі. Бо не мелі на гэта права, якое яшчэ павінны былі зарабіць сваёй будучай  сумеснай добрасумленнай працай. Сэрца курыцы давалі з’есці жаніху. Жаніх павінен быць у першую ноч абавязкова пяшчотным, нясмелым, ласкавым, менавіта таму яго прымушалі з’есці курынае сэрца. Людзі, верылі,   што калі яны ўжываюць у ежу мяса якіх-небудзь жывёл ці птушак,  то  іх  прыродныя  якасці  стануць уласцівы і  людзям.  За сталом маладыя ядуць разам з адной талеркі, як сувязь сумеснай ежы маладых з супружаскай блізкасцю.
Нявеста за вясельным сталом павінна была паспрабаваць па кавалачку ўсе стравы, каб ёй не была брыдкай ніякая ежа, калі яна будзе  чакаць сваё першае дзіця.   Жаніх яшчэ павінен быў з’есці рытуальную яечню, якую яму рыхтавала цешча ўжо ў час вясельнага застолля. Усе глядзелі, як цешча разбівае яйкі, і падлічвалі ўслых. Звычайна ў рытуальную яечню разбіваюць ад трох да сямі яек. Першапачатковы сэнс   гэтага рытуалу можа   пераклікацца з вераваннямі некаторых народаў свету пра паходжанне сусвету з вялікага яйка. На вяселлі таксама адбываецца стварэнне новага свету (новай сям’і), пэўнага мікракосмасу ў вялікім макракосмасе, таму рытуальная вясельная яечня можа мець пэўнае падабенства з гэтым сімвалам.
Вялікае значэнне надаецца магічнаму пітву ў любоўнай магіі, якое павінна было распаліць любоўны агонь, захаваць і ўзвысіць палавую патэнцыю. Мастацтва прыгатавання і выкарыстання такіх зелляў складае цэлы асобны напрамак у любоўнай магіі. Да XX стагоддзя найбольш моцнымі з такіх сродкаў бадай былі розныя прыродныя наркотыкі. У наш час з’явіліся розныя эфектыўныя хімічныя прэпараты.
Лічыцца, што большы плён прыносіць любоўная магія, калі яе рытуалы выконваюцца ў пятніцу, каля васьмі-дзевяці гадзін раніцы, пасля абеду ў тры гадзіны або ў дзесяць гадзін вечара, калі поўня расце. Мае значэнне і правільная фаза поўні, і зручны дзень тыдня, і час, а таксама колькасць паўтарэнняў тых ці іншых магічных дзеянняў, пакуль яны не дасягнуць сваёй мэты. Каб чараванне дало пажаданыя вынікі, трэба было ў пэўных выпадках прымяняць яго 3 або 7, ато і 9 разоў.
Асабліва многа звычаяў магічнага характару было звязана ў шлюбнай абраднасці з хлебам, зернем. Калі нявеста ехала пад вянец . то яна  насыпала за пазуху льнянога семя, а як станавілася на каберац, старалася, «каб тое семя пасыпаласо на дол». Рабілася гэта для таго, «каб потым лёгко раджаць дзяцей» і шмат іншых прыкмет.
3 вялікай пашанай ставіліся да каравая, які пяклі на вяселлі і ў маладога, і ў маладой. На Палессі пры гэтым карысталіся магічнай сілай  лічбы тры: тры разы прыносілі ваду, тройчы сыпалі на рошчыну муку, тры баяркі па чарзе мясілі цеста, накрывалі дзяжу трыма кажухамі, трэйко клікалі, ці няма каго чужога, калі саджалі ў печ каравай, тройчы білі лапатай па галаве таго, хто застаўся ў хаце. «Усё гэто робляць па трэйко дзеля таго, каб тут была тройца: мужык, жонка й дзеці. Міфічныя ўяўленні адбіліся ў прыкметах, звязаных з караваем. Калі ў дзень выпечкі каравая свеціць сонца, у маладых «жытка будзе ясная, радасная», калі ж сонейка не відаць, «та й жытка маладых будзе нярадасная». «Калі каравай паколецца, та маладыя хутко разыдуцца, ці аднін з іх памрэ». Каб маладым усяго было «густо», цеста на каравай рабілі густое. «Калі хто ўкрадзе кусок каравая, та ў маладых не будзе дзяцей». На думку сялян, магічную ролю адыгрываў хлеб і пасля вяселля. Маладая павінна была цэлы тыдзень браць з сабой хлеб, куды б яна ні ішла, ці да людзей,  ці ў хлеў да кароў, ці на поле. Усюды трэба было кідаць па малому кавалачку, «каб усім угадзіць, каб яны спрыялі да не рабілі ёй ліха».
Традыцыі некаторых з прыведзеных вясельных рытуальна-абрадавых дзеянняў захаваліся і зараз, але іх магічны характар ужо не ўспрымаецца так, як у мінулыя часы: дамінантнай стала цырыманіяльна-пацяшальная функцыя.Сустрэча маладых

Уважаемые молодожёны и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите  для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа ,  в радиусе 30 км. от  Минска. Ваша фото сессия  пройдёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день.  А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма  Myland  поможет Вам разработать индивидуальный  маршрут экскурсии.

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: