Вясельны каравай

Тех. поддержка on 12.09.2013

 

Вясельны каравай — гэта вялікі прыгожы пірог, які сімвалізуе багацце, дабрабыт будачай сям’і, атаясамліваецца з маладымі, іх доляй і шчасцем. Каравай выпякалі як у хаце жаніха, так і нявесты. У народзе лічыцца, што кожны чалавек у сваім жыцці павінен мець каравай толькі аднойчы, таму калі выходзяць замуж ці жэняцца не ў першы раз, каравай больш не пякуць.

Уласна выпечка каравая і служыць пачаткам вяселля. У суседняй хаце збіралася невялікая колькасць жанчынаў-каравайніцаў, сярод якіх выбіралася старшая каравайніца, што ведала ўсю цырымомію выпякання, заклінанні, павер’і, песні і была добрая майстрыха. Спяваць і ўпрыгожваць каравай запрашалі дзяўчат, рыхтаваць дровы і печ — жанатых мужчынаў, саджаць каравай у печ — нежанатага хлопца, пажадана яшчэ і кучаравага. Ідучы на каравай , жанчыны неслі з сабой муку, яйкі, мёд, малако, смятану — усё, што неабходна ў будучай гаспадарцы маладых.

Акрамя спецыяльнай мукі, для пячэння караваю рыхтавалася спецыяльнае паліва. Не ўсякае дрэва лічылася прыгодным для паліва пры выпечцы караваю. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся каліна і явар, радзей — сасна і ліпа. Дрэва выбіралася старое, і яму прыпісвалася спецыяльнае магічнае дзеянне пры пячэнні караваю.

Працэс вырабу караваю пачынаўся з зачынення, г.зн. замешвання цеста. Сярод хаты ставілася дзяжа. Зачыналі каравай з узыходам сонца. Старшая каравайніца прасіла блаславення каравай зачыняць, на што сабраныя адказвалі: «Бог благаславіць». Кожны чарговы этап (а іх усіх каля 15) у цырымоніі прыгатавання караваю распачынаўся і канчаўся калектыўным магічным дыялогам з абявязковымі сакральнымі формуламі.

Каравай мясілі толькі далонямі, а не кулакамі, каб малады ніколі не падымаў рукі на маладую, рабілі яго густым, салодкім і, асноўнае, вельмі вялікім, каб хапіла ўсім удзельнікам вяселля. Солі стараліся не сыпаць, а дабаўлялі ў цеста гарэлку. Пакуль цеста падыходзіла ў дзяжы, каравайніцы частаваліся, спявалі песні, падымалі рукі ўгору, падскоквалі, надзімалі шчокі.

Гатовае цеста брала за адзін прыём з дзяжы старшая каравайніца і клала на лапату. 3 рэшткаў цеста дзяўчаты рабілі розныя шышкі: гускі, абаранкі, фігуркі звяроў— упрыгожвалі імі каравай. Пасля,таго як каравай упрыгожаць, самая малодшая каравайніца паведамляла: «Печ рагоча, караваю хоча». У печ каравай саджаў хлопец. Спецыяльнай лапатай тройчы стукалі ў столь, дакраналіся да галоваў незамужніх дзяўчат і выкідвалі яе з хаты.

Пакуль каравай пёкся, каравайніцы весяліліся, высмейвалі гаспадароў за іх «скупасць». Даставаў каравай з печы хлопец. Па караваі варажылі, які будзе лёс маладых: калі ён удаўся прыгожы, то і сумеснае жыццё будзе добрае, калі разваліўся ці трэснуў— кепская прыкмета. Бывала, каравай вырастаў да такіх памераў, што прыходзілася разбіраць печ, каб дастаць, бо ён мог важыць 20-25 кг. Гатовы каравай клалі на прыгожы ручнік, яму кланяліся, спявалі песні. Зверху каравай упрыгожвалі барвінком, рутай, штучнымі кветкамі, а потым, паклаўшы на века дзяжы, выносілі ў клець. Акрамя асноўнага караваю на вяселле пяклі многа маленькіх булачкаў, якія маладыя раздавалі дзецям, частавалі суседзяў.

Каравайны рытуал — гэта пэўны парог, пераступіўшы праз які шляху назад ужо не было. Калі да каравайнага рытуалу вяселле можа па якіх-небудзь выключных прычынах і не адбыцца, то прыгатаванне вясельнага караваю азначала неадкладнае вяселле.

Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите  для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа ,  в радиусе 30 км. от  Минска. Ваша фотосесия  проидёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день.  А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма  Myland  поможет Вам разработать индивидуальный  маршрут экскурсии.

 

 

 

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: