З ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ ГЕРАЛЬДЫКІ НА БЕЛАРУСІ
Можна шмат гаварыць аб адраджэнні гістарычнай спадчыны беларускага народа, а можна і здзейсніць нейкія канкрэтныя высілкі, у прыватнасці ў галіне геральдыкі, каб у пошуках і спрэчках уваскрэс з небыцця старадаўні герб або, калі не было, такім жа нялёгкім шляхам нарадзіўся новы, каб залунаў над горадам сцяг — першы ў яго гісторыі. Прыгадаліся словы выдатнага геральдыста XX стагоддзя, дарэчы, нашчадка старога беларускага рода В.К Лукомскага. «Задача научной и художественной геральдики, — падкрэсліваў гэты выдатны знаўца іх абедзвюх, — заключается именно в том, чтобы, оберегая основную сущность… от случайных изменений и безграмотных искажений, вместе с тем не сковывать ее в застывшие формы, но дать ей естественный рост в духе созвучия с современностью…». Гэтыя радкі самі сабок зрабіліся нібы дэвізам дзейнасці Геральдычнага Савета.
Першым вядомым дзяржаўным актам аб наданні беларускаму гораду афіцыйнага герба быў прывілей 1451 г. караля Казіміра Ягелончыка Полацку. Дванаццаццю наступнымі каралямі, якія адначасова займалі таксама і пасад ВКЛ да самага канца XVIII ст. было выдадзена мноства прывілеяў, паводле якіх беларускія гарады атрымалі каля паўсотні гербоў: прыкладна па чатырнаццаць у XVI- XVII стст. і васемнаццаць у XVIII ст. Акрамя саміх манархаў да надання гербоў спрычыніліся таксама іх жонкі. Так, удава Стэфана Баторыя Ганна Ягелонка ў к. XVI ст. выдала герб Пружанам. У сяр. XVII ст. каралева Цэцылія Рэната даравала герб гораду Казімежу, што існаваў тады каля цяперашніх Парыч. Пасля ўваходжання Беларусі у склад Расій нашы гарадскія гербы апынуліся у сферы адказнасці Геральдмейсцерскай канторы, спецыяльнага дзяржаўнага органа, створанага яшчэ Пятром Першым. Імператрыца Кацярына Другая пацвердзіла сваімі указам пяць гербоў, выдадзеных у мінулым гарадам Беларусі каралямі. Яшчэ для пятнаццаці нашых гарадоў, якія да таго часу гербамі не валодалі, яны былі створаны кацярынінскімі геральдыстамі.
У XIX ст. самы значны ўклад у гарадскую геральдыку Беларусі зрабіў цар Мікалай Першы, які падараваў гербы аж адзінаццаці нашым гарадам. Праўда, усе гэтыя беларускія гараді іх ужо мелі, і часам такі царскі дар прост закрэсліваў гістарычныя гербы, што існавалі аж з XVI ст. У сяр. XIX ст. з’яв ліся яшчэ тры гербы, якія адпавядалі правілам, распрацаваным кіраўніком Гербавага аддзялення Сената баронам Б.В. Кене.
Нарэшце апошняй адметнай з’явай стала практычнае выкарыстанне на пач. XX ст. адметных гербоў шэрагу паветаў Мінска губерні. Самі губернскія гербы для Паўночна-Заходняга краю былі зацверджаны крыху раней, у 1856—1878 гг.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царскія указы аб наданні гарадам гербоў, страцілі сваю сілу. Між тым, патрэба ў адмысловых гарадскіх сімвалах усе ж існавала, і з 1960 -ых гг. начала рэалізоўвацца ў выглядзе зацвярджэння іх мяцовымі органамі ўлады. Але па прычынах беспадстаўнага парушэння законаў, традыцый і правіл геральдыкі практычна ў кожным выпадку гэтыя сімвалы можна лічыць гербамі толькі ўмоўна. У адных выпадках такая «геральдыка” турысцкага значка імкнулася выкарыстаць асобныя элемент гістарычных гарадскіх гербоў. У другіх была прэтэнзія на стварэнне нейкай альнатывы, праўда, заўсёды недарэчнай.
Разам з незалежнасцю ў нашай краіне з’явілася і ўласная Геральдычная служба. Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь быў створаны згодна з пастановай Савета Міністраў № 603 ад 05.10.1992 г. У структуру зноў створанага Камітэта быў уключаны аддзел дзяржаўнай геральдычнай службы, а з 1995 г. — аддзел геральдыкі і генеалогіі. Узначаліць яго быў запрошаны кандыдат гістарычных навук В.Л. Насевіч. У гэты час быў распрацаваны парадак аднаўлення
гістарычнага або стварэння новага афіцыйнага герба і яго далейшай дзяржаўнай і рэгістрацыі. Ім быў падрыхтаваны праект «Палажэння аб Гербавым Матрыкуле» і распачата практычнае вядзенне Гербага Матрыкула Рэспублікі Беларусь. За першыя чатыры гады у Гербавы Матрыкул трапіла адзінаццаць гербоў, прычым палова з іх склалі новыя, распрацаваныя з асабістым удзелам В Л. Насевіча. 3 пачатку 1998 г. гэтая рабрта работа працягвалася пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук С.Я. Рассадзіна. У гэты час колькасць афіцыйных гербаў унесеных у Матрыкул, узрастае да васьмідзесяці трох. Гэта стала вынікам пашырэння і паглыблення працэсу аднаўлення нашай гарадской геральдыкі.
7 жніўня 2002 г. Прэзідэнт Рэспублікі А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні Геральдычнага Савета пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і некаторых мерах па ўдасканаленню парадку зацвярджэння і дзяржаўнай рэгістрацыі медалёў і афіцыйных геральдычных сімвалаў. Да кампетэнцыі Геральдычнавга Савета адносіцца правядзенне эксперызы гербоў і сцягоў тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак Рэспублікі Беларусь. Указам прадугледжваецца таксама, што сцягі, якія былі афіцыйна зацверджаны раней, уключаюцца ў Дзяржаўны Геральдычны Рэгістр Рэспублікі Беларусь. У рэгістр былі ўключаны тыя 83 гербы і 35 сцягоў, якія атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю на працягу 1991 — 2001 г.г. Адпаведна са спецыяльнай Пастановай ад 22.02.1994 г. Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, яны былі унесены у Матрыкул Рэспублікі Беларусь.
Гістарычна так склалася, што ў асноўным гарадскія гербы канцэнтруюцца на захадзе і у цэнтры Беларусі. Трэба памятаць таксама, што і ў мінулым павятовыя гербы Мінскай губерні ствараліся на мяжы XIX і XX стст. менавіта на аснове гербоў адпаведных павятовых цэнтраў. Гэта навяло на думку паспрабаваць аб’яднаць гістарычную геральдыку XVII ст. і XVIII—XIX стст., напрыклад, горада Мсціслаўля і Мсціслаўшчыны у адзіным гербе. Было ўлічана, што ў геральдыцы існуе прэцэдэнт стварэння апрача агульнага гарадскога таксама і асобных гербоў для «частак», г. зн. раёнаў горада. Правільна ацэньваецца і цалкам падтрымліваецца ініцыятыва стварэння на падставе гербоў таксама і сцягоў. Сцягі зрабіліся настолькі папулярнымі, што нават тыя гарады, якія афіцыйна ўжо зацвердзілі свае гербы (напрыклад, Барысаў і Смалявічы), вярнуліся да пытання аб сваей сімволіцы зноў, толькі каб займець таксама сцягі. Сцягі гарадоў сталі у беларускай сімволіцы прынцыпова новай з’явай.
У Беларусі гарадская геральдыка існуе аж паўтысячы год. На жаль, шмат яе помнікаў незваротна страчана. Не ацалеў напрыклад, арыгінал каралеўскага прывілея канца XVI ст. з выявай герба Мінска, што выклікала шмат цяжкасцей пры аднаўленні гэтага гістарычнага сімвала. Многія з падобных прывілеяў аб дараванні пэўнаму з нашых гарадоў правоў самакіравання, так званага магдэбургскага права, змяшчалі выяву ці хаця б апісанне адпаведнага герба. Аднак амаль усе гэтыя каштоўнейшыя
дакументы апынуліся па-за межамі краіны. Паводле апублікаваных данных непасрэдна ў Беларусі захоўваліся толькі два такіх прывілеі. Астатнія знаходзяцца ў архівах сумежных краін. Пры тым выяўлены яшчэ далека не ўсе прывілеі з гербавымі выявамі
ГЕРАЛЬДЫКА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Г. БАРЫСАЎ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на зялёнай зямлі сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дохам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіцъ святы Пётр з 2 ключамі у руцэ.
Зацверджаны Рашэннем № 16 ад 29-01.1999 г. сесіі Барысаўскага гарадскога Совета дэпутатаў. Унесены у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 23. 05. 2000 г. пад №41.
Сцяг: прамавуголънае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжынг як 1:2, якое складаецца з трох гарызанталъных палосаў: чырвонай у адну чвэрцъ шырыні, белой (серабрыстай) у дзве; зялёнай у адну чвэрцъ; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святого Пятра з кпючамі у руцэ.
Зацверджаны Рашэннем N 65 ад 15.01.2001 г. на сесіі Барысаўскага городского Совета дэпутатаў. Вядомы зараз гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Дарэчы, дзякуючы таму, што каляровая гербавая выява з гэтага прывілея апублікавана, ёсць магчымасць вызначыць некаторыя яе асаблівасці, страчаныя у пазнейшых варыянтах барысаўскага герба. У прыватнасці, усяго праз чатыры з паловай гады, 22 студзеня 1796 г., імператрыцай Кацярынай Другой зацвярджаецца той жа самы герб, дадзены менавіта «Польским Королем Станиславом Августом: две военные башни с воротами, между ними поставленными в серебряном поле, а над оными виден Святой Петр, Апостол, на облаке стоящий, который в правой руке держит ключи». Але, нягледзячы на падобнае сцвярджэнне з імператарскага указа, адметнасці «новага старога» барысаўскага герба добра відаць. Так, Святы Пётр апынуўся туг ніжэй за двухгаловага арла з герба губернскага Мінска; акрамя таго, абедзве вежы пазбавіліся сваіх канічных дахаў, а у іканаграфію фігуры Святога Апостала ўносяцца пэўныя змяненні.
Пэўным прыкладам пераасэнсавання геральдычнай спадчыны ў савецкай навуцы з’яўляецца герб Барысава, зацверджа] выканкамам 18 ліпеня 1989 г., пр № 5. Вось яго афіцыйнае апісанне: « боевом щите красного цвета середіне ворота между двумя крепостными вежами. Над ними дата основания «1102». Оконечность герба зеленая. На ней изображены серебристые линии — символ реки Березина окантован узкой серебряной полоской” Такім чынам, колер гербавага поля на быў зменены на чырвоны, а фігура
Святога Апостала — на чатыры лічбы. Брама у гербе, дар Станіславам Аўгустам Панятоўскім сімвалізавала ўваход у Эдэм.
Г. ВАЛОЖЫН МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у чырвоным полі «варажскага» шчыта залатая літара “ W” з чорнымі палоскамі.
Зацверджаны Рашэннем № 78 ад 22.06.1998 г. Валожынскага райвыканкама. Унесены у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 26.06.1998 г. над №17.
Валожын вядомы з XIV ст. У 1440 г. ім валодалі князі Валожынскія. Гэты род
карыстаўся, верагодна, гербом «Абданк»: у чырвоным полі сярэбраная літара “ W”. Такім чынам, зноў створаны герб грунтуецца на даўняй геральдычнай спадчыне, аднак літара “ “W” крыху змененая, не сярэбраная, а залатая. Чорныя палоскі «елачкай» павінны нагадваць і ўзараныя палеткі, і лясы, і разгорнутыя кнігі, што друкаваліся на Валожыншчыне асветнікам Сымонам Будным. Гэтыя адметнасці былі ўнесены па ініцыятыве старшыні Валожынскага Савета дэпутатаў С.М. Маляўскага, які ў стварэнні герба браў непасрэдны ўдзел. Яму, дарэчы, належаць таксама і наступньы паэтычныя радкі, прысвечаньы менавіта гербу Валожына:
Сімвал залаты, як птах,
што крылы над зямлёй раскінуў,
нагадвае выявай кнігі,
і рэха нам былін Нямігі
даносіць з шэптам каласоў.
Г. ВІЛЕЙКА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у чырвоным полі срэбная рака, па ей плыве судна з цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.
Пячатка земскага суда Вілейскага павета. Канец XVIII ст. Цітоў А.
Першы дакументальны ўспамін аб Вілейцы адносіцца да 1599 г. Знаходзілася ў трыманні магнатаў Пацаў. Лічылася цэнтрам нягродавага староства Ашмянскага павета.
Пасля 2 падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, стала цэнтрам Вілейскага павета.
Паводле водгукаў сучаснікаў, займала апошняе месца сярод павятовых гарадоў «як з пункту гледжання колькасці жыхароў, так і іхняга жабрацкага становішча».
Калі Вілейка стала цэнтрам павета, дзе павінны канцэнтравацца мясцовыя кіруючыя і судовыя органы, там нават не знайшлося пады-одзячага памяшкання для размяшчэння ўлад. Пасяджэнні судовых органаў адбываліся у «карчме Купяловіча».
Да 1842 г. Вілейка ўваходзіла ў склад Мінскай губерні, потым — Віленскай.
У кюXIX ст. горад увесь драўляны. Насельніцтва ў сяр. XIX ст. каля 3000 ча-лавек, у канцы — каля 4000.
3 лютага па снежань 1918 г. Вілейка акупіравана нямецкімі войскамі. 16 снежня 1918 г. тут, у «піку» Літоўскай Тарыбе, было аб’яўлена бальшавікамі аб стварэнні Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на чале з Міцкявічусам-Капсукасам. Калі немцы пакінулі Вільню, гэты ўрад пераехаў туды. У ліпені 1919 г. горад захоплены польскімі войскамі.
3 1921 па 1939 г. Вілейка знаходзілася у складзе Польшчы, была цэнтрам павета Віленскага ваяводства.
У выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1917 г. вернута ў склад Беларусі. 3 снежня 1939 г.— цэнтр вобласці. Насельніцтва горада 7500 чалавек.
3 1944 г.— раённы цэнтр Маладзечанскай, а з 1960 г.— Мінскай вобласці.
Сёння Вілейка — горад абласнога падпарадкавання, цэнтр раёна Мінскай вобласці.
Г.П. ГАРАДЗЕЯ НЯСВІЖСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у блакітным полі «галандскага», ці «венгерскага», шчыта золотое жазло Меркурыя, сярэбраныя зубчастыя хвалі, зубчаты пас.
Сцяг: прамавуголънае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, складаецца з трох гарызанталъных палосаў: белай, жоўтай і блакітнай.
Зацверджаны Рашэннем № 30 ад 24-08.2000 г. Гарадзейскага пасялковага выканкама. Герб унесены ў Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 23.04-2001 г. пад № 52.
Жазло Меркурыя, ці Гермеса, антычнага бога гандлю, выкарыстоўваецца ў
геральдыцы як знак важнага гандлёва-эканамічнага цэнтра. У такой якасці яно
ўпрыгожвае гістарычныя гербы эстонскай Валкі, украінскага Нежына, расійскага Багадухава. Такое залатое жазло таксама і ў гербе Гарадзеі сімвалізуе яе значэнне як важнай чыгуначнай станцыі для развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь. Зубчасты пас — фігура, у якой зашыфравана назва «Гарадзея» — ад «гарадзьба», «агароджа». Хвалісты пас нагадвае аб рацэ Гарадзейцы, што цячэ паблізу ад Гарадзеі.
Г. ЖОДЗІНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у чырвоным полі «варажскага» шчыта сярэбраная жаночая фігура трымае шылъду з гербом «Трубы».
Зацверджаны Рашэннем № 62 ад 22.09. 1998 г. Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Унесены у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 14. 10.1998 г. пад № 28.
Першапачаткова жаночая постаць у жодзінскім гербе лічылася агульным сімвалам Маці, у тым ліку і Н.Ф. Купрыянавай, помнік якой устаноўлены у горадзе. Але паступова ў Жодзіне ўмацавалася меркаванне, што гэта выява менавіта Маці Божай. Пры гэтым спасылаюцца на абраз Чарнобыльскай Божай Маці, напісаны А Марачкіным для жодзінскай Міхайлаўскай праваслаўнай капліцы, на існаванне ў Жодзіне царквы ў імя абраза Божай Маці Збавіцельніцы, на жодзінскі касцёл у імя Фацімскай Божай Маці, нават на тое, што герб з такой выявай быў Зацверджаны 22 верасня, г. зн. на другі дзень пасля Нараджэння Прачыстай Дзевы Марыі па праваслаўным календары. Такім чынам, гэтая гербавая фігура ў свядомасці гараджан Жодзіна ўжо заняла свае пачэснае месца. Шыльда з гербом Радзівілаў звязваецца з самымі вытокамі Жодзіна, якое са старадаўніх часоў належала менавіта Радзівілам. Нейкі час паселішча нават называлася Жодзіна-Багуслаў у гонар князя Багуслава Радзівіла, які надаў яму статус слабады.
Г. КРУПКі МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у блакітным полі “галандскага», «венгерскага», шчыта на вадзяным сярэбранным млыне, сярэбраны пас, а ўнізе сярэбраная трава крупка з залатымі кветкамі.
Зацверджаны Рашэннем № 89/7 ад 27.05-1999 г. Крупскага райвыканкама. Унесены у Гербавы Матрикул Рэспублікі Беларусь 22.06.1999 г. над № 35.
Крупкі, ці Сангушкаў, вядома з сярэдзіны XVI ст. як мястэчка ў Аршанскім павеце. У 1991 г. Крупкі атрымалі статус горада. Праз горад цячэ аднайменная рака, на якой, згодна з мясцовымі паданнямі, размяшчаліся млыны-крупарушкі. Мяркуецца, аднак, што назва была ўтворана ад расліны «крупкі» (.). Усе адпаведныя эмблемы у «гаворачым» гербе Крупак ў наяўнасці.
Г. ЛАГОЙСК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у блакітным полі «варажскага» шчыта залатая пяцівуголъная зорка і пад ей месяц рагамі ўверх, унізе тры залатыя пагоркі, якія раздзелены лагамі.
Зацверджаны Рашэннем № 18 ад 16.06.1998 г. Лагойскага райвыканкама. Унесены ў Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 18.06.1998 г. пад № 16.
Лагойск упершыню згадваецца у «Павучэнні» Уладзіміра Манамаха пад 1078 г. як «Логожьск». Лічыцца, што у аснове назвы — тэрмін «лог» («лагчына»); на думку
В А Жучкевіча, гэта цалкам пацвярджаецца самой тапаграфіяй той мясцовасці, у якой
Герб «Леліва» графаў Тышкевічаў
размешчаны гэты горад. Такім чынам, выява трох пагоркаў з лагамі паміж імі над гербу пэўны «гаворачы» характар. Гэтыя цудоўныя мясціны, што часам называюць нават «беларускай Швейцарыяй», у XIX с адносіліся да маёнтка Лагойск. Ім валода браты Яўстафій і Канстанцін Піевічы, графы Тышкевічы, знакамітыя даследчыкі беларускай старасветчыны, археолагі, гісторыкі, краязнаўцы, заснавальнікі музеяў тым ліку і ў Лагойску. Род Тышкевічаў карыстаўся гербом «Леліва», эмблема якога была ўзята за аснову галоўнага элемента лагойскага гарадскога герба.
Г. КАПЫЛЬ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Першы летапісны ўспамін аб Капылі адносіцца да 1274 г. У 20-ыя гады XIV ст. ён апынуўся у сферы ўплыву Вялікага княства Літоўскага.
У 1394 г. вялікі князь Вітаўт «выведе») з Кіева Уладзіміра Альгердавіча і надаў яму Капыль. Першым князем, які афіцыйна насіў тытул капыльскага і меў сваю рэзідэнцыю у горадзе, быў князь Міхаіл Алелькавіч, пакараны 30 жніўня 1482 г. за ўдзел у змове супраць караля. Ягоны сын Сімяон перабраўся ў Слуцак, які стаў галоўным цэнтрам валоданняў князёў Алелькавічаў. Пасля смерці апошняй прадстаўніцы Алелькавічаў княжны Софіі (Зофеі) Капыль перайшоў у валоданне Радзівілаў. Магдэбурскія правы атрыманы адначасова з Клецкам і Слуцкам у 1652 г.
У ходзе барацьбы за ўплыў у Вялікім княстве Літоўскім паміж Сапегамі і групоўкай Радзівілаў пад Капылем адбыліся баі (1695).
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капыль апынуўся у складзе Слуцкага павета Мінскай губерні.
У вайну 1812 г. каля Капыля адбыліся баі паміж ар’ергардамі французскай арміі і атра-дамі атамана Платава.
У 20—30-ыя гады XIX ст. разглядалася справа ў судовых інстанцыях аб капыльскіх мяшчанах (гараджанах), якія былі запісаны ўладальнікамі ў прыгонныя сяляне. У 1833 г. ім удалося дамагчыся асабістай непадлегласці, але ў правах на карыстанне зямлёй ім было адмоўлена, і яны мусілі плаціць грошы за яе ўладальніку князю Вітгенштэйну.
Паводле перапісу 1859 г., у Капылі налічвалася 257 двароў, два вадзяныя млыны і шэсць гандлёвых лавак.
Насельніцтва горада у 1909 г. налічвала 5968 жыхароў, двароў 1178.
Сёння Капыль — гарадскі пасёлак, раённы цэнтр Мінскай вобласці.
Герб: у залатым полі чорны паляўнічы рог. Атрыманы 27 жніўня
1652 г.
Г. КЛЕЦК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
у 1697 г.
Герб: у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог. Атрыманы 27 жніўня 1652 г.
.
Першы летапісны ўспамін аб Клецку (Клеческу) адносіцца да 1128 г., калі ён быў цэнтрам княства у складзе Турава-Пінскай зямлі.
У XIII ст. Клецкае княства адышло да ВКЛ і лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1442 г.
вялікі князь Казімір Ягелончык перадаў Клеччыну Міхаілу Жыгімонтавічу ў «дажывотнае» валоданне. Пасля яго ў першай чвэрці XVI ст. горадам валодаў пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч, потым — каралева Бона.
У 1503 г. спалены крымскімі татарамі, а ў 1506 г. яны паспрабавалі паўтарыць свой на-пад, але былі ўшчэнт разбіты аб’яднанымі атрадамі менскай і наваградскай шляхты на чале з Міхаілам Глінскім. У выніку гэтай перамогі было вызвалена больш за 40 000 палонных і на доўгія часы адбіты смак у крымчакоў да наездаў на Беларусь.
У 1558 г. кароль Жыгімонт Аўгуст падараваў княства на вечныя часы Мікалаю Чорнаму князю Радзівілу, з сястрой якога — Барбарай ён ажаніўся. У сярэдзіне XVI ст. у Клецку збудаваны фарны касцёл, які праз некалькі гадоў перайшоў да пратэстантаў. У ім «міністрам збору» быў адзін з беларускіх першадрукароў — Сымон Будны.
У 1586 г. на абшарах Клецкага княства створана ардынацыя, агульная плошча якой складала 1313 км2 і налічвала звыш 70 фальваркаў, мястэчкаў і лясніцтваў. Першым ардынатам быў Альберт II князь Радзівіл, а апошнім Лявон, які у 1874 г. адмовіўся ад сваіх правоў на карысць нясвіжскага ардыната Антона князя Радзівіла. Магдыбурскія правы Клецак атрымаў 27 жніўня 1652 г.
3 другой паловы XVII ст. места пачынае занепадаць, але найбольшыя разбурэнні адбываюцца ў ходзе Паўночнай вайны. 3 1793 г. горад апынуўся у складзе Расійскай імперыі. 3 1921 па 1939 г. Клецак знаходзіцца у складзе Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі — у Баранавіцкай вобласці.
3 1966 г.— раённы цэнтр Мінскай вобласці.
Г. НЯСВІЖ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: шчыт падзелены на 2 часткі: у правай, залатога колеру, палова чорнага арла; у левой, дзесяцъ косых врубаў — залатога, блакітнага і чырвонага колераў. Атрыманы 18 чэрвеня 1586 г.
Успамін аб нясвіжскім князі Фёдары (Юр’і), які прымаў удзел у бітве на рацэ Калцы у 1223 г., дазваляе меркаваць аб тым, што горад Нясвіж як цэнтр княства існаваў ужо у XIII ст. 3 1432 па 1513 г. належыць беларускаму роду Кішкаў, потым Радзівілаў. Апошнія дабіліся згоды рымскага папы на ўтварэнне ардынацый, сярод якіх галоўнай была Нясвіжская. У 1552 г. адпаведна з каралеўскім прывілеем у Нясвіжы быў заснаваны першы ў нашай краіне архіў, дзе захоўваліся дзяржаўныя акты. У 1562—1571 гг. працавала Нясвіжская друкарня, дзе выдавалі кнігі С. Будны і В. Цяпінскі. У XVIII ст. адной з багацейшых бібліятэк у краіне з’яўлялася нясвіжская. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай горад быў амаль цалкам спалены (1654). У 1706 г. яго захапілі шведы. У ходзе барацьбы дзяржаўных войскаў з барскімі канфедэратамі гарадскія ўмацаванні поўнасцю знішчаны. 3 1793 г. Нясвіж — у складзе Расіі. У 1796 г. пакінуты за штатам як горад Слуцкага павета.
У час вайны 1812 г. адбіты ў Напалеона расійскім войскам, якім камандавалі Чычагаў і Тучкоў. У выніку штурму значка разбураны. Відавочцы згадвалі, што на ўсім замкавым двары валяліся старажытныя дакументы, якія казакі выкарыстоувалі для распальвання вогнішчаў, шмат каштоўнейшых збораў было вывезена у Пецярбург. Паводле падлікаў 1813 г., толькі замкавы комплекс пацярпеў стратаў болып як на 6 млн. руб. асігнацыямі.
У 1866 г.— адзін з найболып бедных гарадоў Мінскай губерні з насельніцтвам каля 6000. Жыхары існуюць за кошт дробнага гандлю, у горадзе адна невялічкая суконная фабрыка і 178 рамеснікаў 22 спецыяльнасцей, сярод якіх 102 майстры, 34 вучні і 42 рабочыя. У канцы XIX ст. насельніцтва горада дасягае 8500 чалавек. 3 лютага 1918 г. акупіраваны нямецкімі, а з чэрвеня 1919 да ліпеня 1920 г. польскімі войскамі. 3 1921 па 1939 г.— у складзе Польшчы. Колькасць жыхароў у 1939 г.— 8500.
Сёння Нясвіж — раённы цэнтр Мінскай вобласці.
Г. СЛУЦК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у блакітным полі срэбны конь з крыламі, на чырвонай гуньцы
Першы летапісны ўспамін аб старажытным Слуцческу датуецца 1116 г., калі менскі князь Глеб напаў на дрыгавічоў і спаліў горад. 3 канца XII ст.— цэнтр Слуцкага княства, якое у XIII ст. уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага, і існуе ў ім як асобная адміністрацыйная адзінка да 1791 г. 3 1395 г. горадам і княствам валодаюць нашчадкі дваюраднага брата Вітаўта Уладзіміра Альгердавіча (Алелькі). У 1503 г. Слуцак спалены татарамі. На наступны год яны зноў напалі на горад, але пры адыходзе былі ўшчэнт разбіты слуцкім князем Сімяонам Алелькавічам. У 1506 г. хан Махмет-Гірэй зноў з войскамі падступіўся да Слуцака. У гэты час абаронай горада кіравала Сімяонава жонка князёўна Анастасія. Хаця горад і быў спалены, але замка яны ўзяць не здолелі. Праз тры гады Слуцак зноў спустошаны: на тэты раз Міхайлам Глінскім. Апошняй прадстаўніцай гэтага славутага роду была Соф’я (Зафія) Юр’еўна княжна Алелькаўна, якая завяшчала ў 1617 г. Слуцкае княства свайму мужу Янушу князю Радзівілу. 3 1617 па 1695 г. і з 1744 па 1832 г. Слуц-кам валодалі Радзівілы, у 1695—1744 гг. горад знаходзіўся у валоданні прынцэс Нейбурскіх, а у 1832—1846 гг. графоў Вітгенштэйнаў, якія прадалі Слуцку дзяржаўны скарб за 342 821 руб. У XVIII ст. у горадзе існавала мануфактура шаўковых персідскіх паясоў, якія вядомы зараз усяму свету як слуцкія.
3 1791 г. Слуцак — цэнтр Случарэцкага павета ў Наваградскім ваяводстве. У 1793 г. горад далучаны да Расійскай імперыі і да 1795 г. уваходзіць у склад Нясвіжскага павета Менскай губерні, пасля становіцца павятовым цэнтрам.
Насельніцтва горада ў 1866 г. набліжаецца да 8300 жыхароў. Працавала 14 прадпрыемстваў — цагельні, піваварні, гарбарні, ганчарні і інш. У к. XIX ст. колькасць насельніцтва дасягае 14 300 чалавек. 3 1924 года — цэнтр р-на, а ў 1924—1927 гг. і у 1935—1938 гг.— акруговы цэнтр. Насельніцтва у 1939 г.— каля 22 000.
Сёння Слуцак — раённы цэнтр Мінскай вобласці.
Г. МАР’ ІНА ГОРКА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
ГЕРБ: у блакітным полі «галандскага», “венгерскага», шчыта Багародзіца ў блакітна-чырвоным адзенні з белым пакровам стаіцъ на сярэбраным воблаку.
Сцяг: палотнішча блакітнага колеру з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, пасярэдзіне якога выява Багародзіцы на сярэбранымым воблаку, у блакітна-чырвоным адзенніенні і з белым пакровам. Зацверджаны Рашэннем № 18 ад 17.07. 2000 г, Пухавіцкага райвыканкама. Унесены ў Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 22.07. 2000 г. над № 42. Сгатус горада Мар’іна Горка атрымала толькі у 1955 г., але паселішча, папярэднік сучаснага горада, існавала ўжо ў XVI ст. Лічыцца, што яго назва паходзіць ад найкага ня рэльефна-тапаграфічнага аб’екта — жа», г. зн. «невялікая гара», з дадаткам начальніка, утворанага ад асабістага імя Марыя. Але у гэтую назву жыхарамі пнай Горкі традыцыйна ўкладаўся і ўкладаецца зусім не будзённы сэнс. «Эта Марьина Горка имеет свои старинные преданія, относящиеся к XVI ст.», — адзначаў, напрыклад, знакаміты даследчык Павел Шпілеўскі, маючы на ўвазе цэлую серыю, былі занісаны і апублікаваны. Згодна з гэтымі паданнямі, заўчасная назва «Мар’іна Горка» паходзіць ад з’яўлення або іконы, або нават самой Дзевы Марыі на гары, дзе выконваліся паганскія абрады і прыносіліся ахвяры. Ахвярны камень раптам (ці сама гара) разбураецца, і напалоханыя язычнікі пераходзяць у хрысціянства. На месцы іх былога капішча быў пастаўлены крыж, потым часоўня і, нарэшце, царква у імя Найсвяцейшай Маці Божай. Навуковая «расшыфроўка» мар’інагорскіх паданняў была зроблена А.Ф. Рогалевым. Ім мяркуецца, што ў язычніцкія часы на свяшчэннай горцы ўшаноўвалася Марана, ці Мара. Гэта паганская багіня-маці, пакравіцелька дзетанараджэння, адначасова лічылася і цнатлівай дзеваю, нявестай самога Сонца. Пасля хрышчэння былыя паганцы працягвалі ўшаноўваць яе ужо як Багародзіцу, тым больш што самое імя багіні Мары амаль супадала з іменем Свяцейшай Дзевы Марыі.
У любым выпадку вобраз Дзевы Марыі ў якасці сімвала як самой Мар’інай Горкі, так і яе наваколля відавочна быў па-за ўсялякай канкурэнцыяй. Зацвярджэнне афіцыйнага герба, а таксама і распрацаванага
на яго аснове афіцыйнага сцяга з нябеснай заступніцай было сустрэта горадзе і раёне сапраўдным энтузіязмам.
Г. П. РАДАШКОВІЧЫ МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у сярэбраным полі «барочнага», ці романскага», шчыта паясная выява Св. Стэфана, закіданага камянямі. Сцяг: палотнішча 1:2, з трыма касмамі, складаецца з чырвонай, зялёнай і белай косаў аднолъкавай шырыні. Зацверджаны Рашэннем № 20 ад 11.1999 г. Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў. Герб унесены у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 12.1999 г. над № 38. Адначасова сцяг занесены у Дадатак да Гербавага Матрыкул Рэспублікі Беларусь над № 1.
Святы пакутнік першага стагоддзя новай эры Стэфан быў забіты камянямі за сваю палымяную пропаведзь. Падчас страты Святы Стэфан папрасіў: «Госпадзі! Ня ўмяні ім граху сяго». Гэты святы здаўна лічыцца пакравіцелем Радашковічаў Медальён з яго выявай, выкананы ў стылі «ракайль», ёсць у прывілеі Радашковічам на магдэбургію, вьщадзеным каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1792 г. Рэканструкцыя герба на падставе гэтай выявы публікавалася ўжо шмат разоў, але цалкам магчымай была таксама і іншая яе інтэрпрэтацыя. Новы варыянт якраз і быў зацверджаны ў якасці афіцыйнага герба Радашковічаў.
Г. САЛІГОРСК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Герб: у правым блакітным полі «варажскага» шчыта полова залатога коласа, у левой шэсцъ пар сярэбраных і чырвоных зрубаў.
Зацверджаны Рашэннем № 21.05-1998 г. Салігорскага гарвыканкама. Унесены у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь 29-05-1998 г. под № 12.
Праект герба быў самастойна распрацаваны ў Салігорску. Залаты колас у блакітным полі павінен сімвалізаваць прыгажосць і багацце прыроды ў наваколлі Салігорска. Чаргаванне сярэбраных і чырвоных касых палосаў-зрубаў адпавядае залягання пластоў белай і чырвонай калійнай солі, радовішчам якой горад беларускіх шахцёраў абавязаны сваім узнікненем.
ВЫСНОВА
Такім чынам, у нашым Геральдычным Рэгістры з’явілася даволі вялікая колькасць сцягоў, пераважна яшчэ мала вядомых шырокай грамадскасці. Ці не большасць з — іх практычна ніколі не публікавалася і не даследавалася. Інфармацыя аб іх абмяжоўваецца беглымі згадкамі ў сродках інфармацыі, часта, на жаль, не зусім дакладнымі, ці ўрыўкавымі публікацыямі ў Інтэрнэце. Між тым адна з галоўных задач Геральдычнага Савета — спрыянне развіццю афіцыйнай геральдыкі і сімволікі ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і шляхам распаўсюджвання інфармацыі сярод шырокіх колаў грамадскасці.
Сапраўды ж, шмат каму захочацца даведацца аб ужо зацверджаных гербах і сцягах больш пэўна і падрабязна, нарэшце, проста ўбачыць, як жа насамрэч выглядаюць сёння афіцыйныя герб і сцяг таго ці іншага горада, гарадскога пасёлка, раёна Беларусі. Безумоўна, многіх зацікавіць, чаму у тым ці іншым выпадку для афіцыйнага аднаўлення з некалькіх гістарычных выяў гербоў быў абраны менавіта такі, на якіх падставах зноў створаны герб ці сцяг быў распрацаваны менавіта у такім выглядзе.