Лошыцкі парк

Лидия Пляшкевич on 04.03.2018

Думаю, вашы сябры могуць запытаць: “Вось вы былі на экскурсіі ў Лошыцкім парку. І што ж цікавае вы там убачылі?”. Безумоўна, у кожнага з вас будуць свае ўласныя ўражанні ад наведвання Лошыцы, але я ўсё ж хачу звярнуць увагу на рад  асаблівасцей.

1. Ліпы на галоўнай алеі  парка з’яўляюцца самымі старымі ў Беларусі. Іх узрост 260-300 г.г.  Пасаджаны дрэвы пры Друцкіх-Горскіх у XVIII  ст.

2. Месца цесна звязана з творчасцю класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна — Марцінкевіча, які знаходзіўся ў прыяцельскіх зносінах з дбайным, спагадным да сялянаў гаспадаром  маёнтка Яўстахам Прушынскім. Неаднаразова гутарыў пісьменнік і з тутэйшымі сялянамі, вобразы якіх потым пасяліліся на старонках яго вершаванай аповесці “Вечарніцы”.

Як у Лошыцкім сяле, каля Мінска,

Гаспадарнага пана Прушынскага

Жыў мужычок на імя Зміцер;

Хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр.

3. Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч з’яўляецца аўтарам “Пінскай шляхты” і “Ідылія”. Менавіта лошыцкія мясціны і адносіны Я. Прушынскага да сялян натхнілі  Дуніна – Марцінкевіча на стварэнне славутай камедыі “Ідылія”.  На аснове “Ідыліі” была створана першая нацыянальная опера “Сялянка”, музыку да якой напісаў Яўген Крыжыжаноўскі з цесным удзелам Станіслава Манюшкі.

4.  Лошыцкая сядзіба, перабудаваная Я. Любанскім лічылася адной з лепшых сядзіб Мінскай губерніі і ўвайшла ў  вядомыя тагачасныя еўрапейскія каталогі.

5. У сядзібна-паркавым комплексе расце адзіная ва ўсёй Беларусі магнолія Кобус. З гэтым дрэвам звязана прыгожая легенда, якую можна пачуць ад экскурсавода.

6.  Лошыцкі парка  мае прыгожыя краявіды, таму гуляць па парку вельмі дарэчна.

Пейзажы Лошыцкага парку.

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: