Думаю, вашы сябры могуць запытаць: “Вось вы былі на экскурсіі ў Лошыцкім парку. І што ж цікавае вы там убачылі?”. Безумоўна, у кожнага з вас будуць свае ўласныя ўражанні ад наведвання Лошыцы, але я ўсё ж хачу звярнуць увагу на рад асаблівасцей.
1. Ліпы на галоўнай алеі парка з’яўляюцца самымі старымі ў Беларусі. Іх узрост 260-300 г.г. Пасаджаны дрэвы пры Друцкіх-Горскіх у XVIII ст.
2. Месца цесна звязана з творчасцю класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна — Марцінкевіча, які знаходзіўся ў прыяцельскіх зносінах з дбайным, спагадным да сялянаў гаспадаром маёнтка Яўстахам Прушынскім. Неаднаразова гутарыў пісьменнік і з тутэйшымі сялянамі, вобразы якіх потым пасяліліся на старонках яго вершаванай аповесці “Вечарніцы”.
Як у Лошыцкім сяле, каля Мінска,
Гаспадарнага пана Прушынскага
Жыў мужычок на імя Зміцер;
Хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр.
3. Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч з’яўляецца аўтарам “Пінскай шляхты” і “Ідылія”. Менавіта лошыцкія мясціны і адносіны Я. Прушынскага да сялян натхнілі Дуніна – Марцінкевіча на стварэнне славутай камедыі “Ідылія”. На аснове “Ідыліі” была створана першая нацыянальная опера “Сялянка”, музыку да якой напісаў Яўген Крыжыжаноўскі з цесным удзелам Станіслава Манюшкі.
4. Лошыцкая сядзіба, перабудаваная Я. Любанскім лічылася адной з лепшых сядзіб Мінскай губерніі і ўвайшла ў вядомыя тагачасныя еўрапейскія каталогі.
5. У сядзібна-паркавым комплексе расце адзіная ва ўсёй Беларусі магнолія Кобус. З гэтым дрэвам звязана прыгожая легенда, якую можна пачуць ад экскурсавода.
6. Лошыцкі парка мае прыгожыя краявіды, таму гуляць па парку вельмі дарэчна.