Любы артыкул выражае індывідуальны погляд па канкрэтнаму пытанню або падзеі. Часта не претендует на вычэрпную інфармацыю тэмы. На старонках дадзенага артыкула паспрабуем паразважаць аб прычынах няудач Полацка у барацьбе за першынства з Кіевам і Ноўгарадам у старажытныя часы.
Полацкай Зямля, адно з буйнейшых і самых ранніх ва Ўсходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Кіеў, Ноўгарад, Полацк спрачаліся за прыярытэт на Русі. Полацк размяшчаўся на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху «з варагау у грэкі». Шлях гэты садзейнічаў эканамічнаму росквіту Полацка, а таксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець кантроль над усім шляхам.
Найперш дадзім кароткую характарыстака змаганню з Кіевам і Ноўгарадам. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку прыпадаюць на 862 г. Пад гэтай датай у «Аповесці аб мінулых часах» запісана, што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць «мужам сваім» гарады, у тым ліку і Полацк. Такім чынам, Полацк трапляе пад уплыў палітыкі, якую праводзіў Рурык з мэтай поўнага падпарадкавання паўночнай часткі шляху «з варагаў у грэкі». Таму ў гарадах, у тым ліку ў Полацку, з’явіліся падначаленыя яму князі. Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865 г. (па некаторых звестках — у 867 г.) здзяйсняюць ваенны паход на Полацк. Вынікі гэтага паходу для нас засталіся невядомымі, бо летапісныя крыніцы абмежаваліся толькі паведамленнем, што “кіеўскія князі ваявалі палачан і шмат шкоды ім нарабілі”
3 882 г. Полацкія землі знаходзіліся ў пастаянных палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі паведамленняў летапісу. У першым з іх апавядаецца пра ўдзел крывічоў у сумесным паходзе 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. Безумоўна, што пры пераходзе Алега, нашчадка ўлады Рурыка, з Ноўгарада ў Кіеў Полацкае княства, якое знаходзілася ў сферы інтарэсаў Ноўгарада, трапляла ў такія ж адносіны да Кіеўскага княства.
Звесткі аб паходзе князя Алега ў 907 г. на Царград, у якім удзел нічалі палачане, дазваляюц меркаваць , што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з апошняй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі стасункамі, якія прадугледжвалі ўдзел ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах. Пасля 907 г. і да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полацка Кіеву. У падзеях 980 г. Полацкае княства выступае як незалежная дзяржава. Прыкладна ў 70-я гады X ст. у Полацку стаў княжыць Рагвалод, які, як сказана ў летапісе, «прыйшоў з-за мора». Рагвалод адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі княз Уладзімір і кіеўскі княз Яраполк. Як сведчыць летапіснае паданне, княз Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды. Апошняя, нібыта ведаючы аб нараджэнні Уладзіміра ў выніку пазашлюбных адносін паміж ключніцай Малушай і князем Святаславам, адказала словам!: «Не хочю розути робичича, но Ярополка хочю». Княства імкнулася да саюза з кіеўскім княствам, але падзеі разгарнуліся не на карысць Полацка.Летапіс паведамляе пад 980 г., што наўгародскі князь Уладзімір сабраў вялікае войска, і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Князь Рагвалод і яго абодва сыны былі забітыя, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Асноўным вынікам падзей 980 г. для Полацкага княства стала страта незалежнасці і ўваход яго на пэўны час у склад Кіеўскай дзяржавы. Рагнеда, каб адпомсціць Уладзіміру за крыўду, нанесеную ей у 980 г., аднойчы, калі князь спаў, зрабіла няудалы замах на яго жыццё. Князь цудам пазбег смерці і адразу вырашыў забіць жонку, але за Рагнеду заступіўся іх сын Ізяслаў і княгіня засталася жыць . Пасля рады з баярамі Уладзімір саслаў Рагнеду з сынам у крэпасць , якая пазней стала вядомай як горад Ізяслаў (Заслаўе).Маленькі абаронец так спадабаўся Уладзімеру, што ён даў яму дзедзічнае — Полацкае княства. А для Рагнеды ён збудаваў каля Менску новы горад Ізяслаў і адаслаў яе туды. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, каторыя завуцца Ізяславічамі. Надалей летапіс называе полацкіх князёў «Рагваложымі ўнукамі».
Барацьба паміж Полаччынай і Кіеўшчынай ідзе і ў далейшыя часы. Яраслаў Мудры змагаецца з Брачыславам Ізяславічам, дзядзька з пляменнікам, Вялікая спрэчка разгарэлася з-за Ноўгарада, каторы быў як-бы паўночным ключом воднага шляху “з варагаў у грэкі”. Мець у руках гэты ключ было вельмі важна. Хто меў гэты ключ, той меў магчымасць замкнуць і адчыніць шлях тагачаснага гандлю. Апроч таго, спрэчка ідзе з-за ўладання двума гарадамі — Віцебскам і Усвятамі. Гэтыя гарады мелі таксама вялікае экономічнае значэнне. Той, хто ўладарыў імі меў надта важную частку вялікага шляху, дзе былі волакі паміж Дняпром і Заходняй Дз віной. Барацьба паміж Полацкам і Кіевам скончылся тым, што Кіеўшчына адмовілася ад прытэнзій на Віцебск і Усвяты.
3 часу Брачыслава Полацкага змаганне паміж дзяржавамі становіцца няспынным і бесперарыўным. У летапісах гэта змаганне адзначана як барацьба паміж Кіеўскімі Яраславічамі і Полацкімі Ізяславічамі. Апроч старой Рагвалодавай і Рагнедзінай крыўды паміж гэтымі тэрыторыямі лягло саперніцтва за ўплыў на Ноўгарад і за першынства ва ўсходня-славянскім свеце. Разгар змагання выпадае на часы княжання ў Полацкай Русі Брачыслававага сына Усяслава.
Выдатнае месца ў гісторыі Полаччыны заняў Рагвалодаў прапраўнук Усяслаў. На яго асобе сканцэнтравалася шмат легендарных і летапісных звестак. Шчыра працаваў князь для пашырэння Полацкай тэрыторыі, баронячы яе ад націску суседзяў і нападаючы на суседнія, асабліва Кіеўскую, тэрыторыі. Ня ведаў ён праз усё сваё доўгае жыццё, што такое вольны час і адпачынак. Сучаснікі не маглі згадзіцца з тым, што гэта звычайны, просты чалавек, як усе. Народ быў перакананы ў тым, што Усяслаў мае ў сабе надзвычайную сілу, што ён чараўнік, напрыклад, можа рыскаць шэрым ваўком за сотні вёрст. Хадзіла сярод шырокіх мас паданне, што і радзіўся ён ад чарадзейства.
Пакуль яшчэ жыве Яраслаў Мудры, Усяслаў быў у згодзе з паўднёвымі князямі. Пасля смерці Яраслава (1054) у валасцях Кіеўшчыны сталі князяваць яго сыны, разабраўшыя асобныя гарады па старшынству. На кіеўскі пасад сеў найстарэйшы сын Ізяслаў з тытулам вялікага князя. 3 гэтага часу ізноў пачынаецца змаган не Полаччыны і Кіеўшчыны, каторае цягнецца аж да с мерці Усяслава. Прычыны змаган ня добра нам невядомы. Але Ноўгарад у той час належаў да Кіеўшчыны. 3 гэтым ніяк не магла згадзіцца Полаччына. У 1067-м годзе Усяслаў «вонзі стрекала і отворі врата Новуграду». Узяўшы ў Ноўгарадзе шмат здабычы, вярнуўся Усяслаў у Полацак. Даведаўшыся аб гэтым, паўднёвыя князі дагаварыліся паміж сабою адпомсціц Полаччыне. Яны сабралі вялікую ўзброеную сілу і пашлі паходам на Мeнск, багацейшы прыгарад Полацка. Ня гледзячы на абарону, Менск яны забралі. Расправа з Менскам была жорсткая: мужчынскае насяленне было пагалоўна перабіта, а жанчыны і дзеці былі раздадзены як здабыча дружыннікам кіеўскіх князёў.
Расправіўшыся з горадам і падзяліўшы здабычу, павялі яны свае войскі далей па рэчцы Нямізе, што цячэ ў Свіслач, і тут сустрэліся з войскам Усяслававым. Маленкая рэчка 3-га сакавіка 1067 году бачыла на берагах сваіх страшэннае забойства. Аб тым, што тут было, так пяе пясняр Слова аб Ігаравым палку: «На Немізе снопы стелют голозамі, молотят цепамі булатнымі, на току жізн кладут, веют душу от тела. Немігі кровавы брегі не жітом былі посеяны а кост мі сынов русскіх».
Дрэнна скончылася гэтая Нямігская бойка для сыноў Полаччыны. Большая частка іх палягла тут, як снапы на полі, і не вярнуліся яны да хат сваіх. Усяслаў быў разбіты. Але не малыя былі страты і кіеўскіх Яраславічаў. Замест таго, каб скарыстаць перамогу і гнаць далей разбітых палачан, яны павінны былі праз нейкі час зазваць да сябе Усяслава, каб зрабіць з ім згоду. Усяслаў з двума сынамі і невялікаю дружынаю прышоў у кіеўскі лагер. Яны схапілі яго і сыноў, закавалі іх у моцныя кайданы і адвязлі ў палон у Кіеў. Але нядоўга таміўся гэты чарадзей-князь у парубе. .
На другі год палону Ўсяслава кіеўскі княз Ізяслаў павінен быў спешна ісьці паходам на вандроўнікаў полаўцаў. Полаўцы разбілі войскі князя, і ён з ганьбаю вярнуўся дадому. Абураныя кіеўляне падняліся супраць свайго князя, прагналі яго, вызвалілі з парубу князя-чарадзея і запрасілі яго на кіеўскі пасад замест Ізяслава. Здаецца, чаго больш было жадаць Усяславу. 3 сумнай турмы падняўся ён на «златакованы» кіеўскі вялікакняжацкі пасад, на той самы пасад, які быў так пажаданы для кожнага з паўднёвых князёў Яраславічаў. Толькі 7 месяцаў здолеў выседзець на «залатым» кіеўскім стале. Княз -чарадзей кінуў войска і ўначы ўцёк у далёкую Полаччыну.
Ізноў пашло змаганне паміж Полаччынаю і Кіеўшчынаю, паміж Рагваложымі ўнукамі, Ізяславічамі і Уладзімеравым племем — Яраславічамі. Сярод апошніх Уладзімер Манамах, сын Усевалада Пераяслаўскага. Шмат гора і бяды прынёс Полаччыне. Многа раз пад яго кіраўніцтвам злучаюцца паўднёвыя князі, каб руйнаваць і нішчыць Полацкую тэрыторыю, каб палоннікамі, узятымі з яе абшараў, запаўняць паўднёвыя рынкі. Два разы ўдавалася Яраславічам прагнаць Усяслава з полацкага пасаду, але ён зноў і зноў варочаўся назад у Полаччыну, бо яго падтрымлівала насельніцтва полацкае.
Апошні паход на полацкую зямлю адбыўся ў 1084 г. Уладзімер Манамах сабраў вялізнае войска і павёў яго на поўнач. Дашлі да Менску. Горад быў узят і зруйнаван да шчэнту. Воі Ўладзімера, як кажа летапіс, «не оставіша ні челядніна, ні скотіны, вся разграбіша і пажгоша». Гэтым паходам і закончылася барацьба Усяслава з Яраславічамі. Полацкі князь быў ужо вельмі стары. Пасля 57 год князявання пашоў гэты працаўнік спачываць у сырую зямельку сваёй пакутнай бацькаўшчыны. Пад 1101 годам у летапісе запісана: «Преставіся Всеслав Полотскій князь , месяца апріля в 14 ден , в 9 час дне, в среду “
Пасля смерці чарадзея-князя Полаччына пачынаецца перыяд феадальнай раздробленнасці . Прыгарады Полацку вядуць бязупыннае змаганне з іх галоўным горадам, а таксама і паміж сабою. Адным словам, на абшарах Полацкай тэрыторыі разгарэлася як палітычная так і грамадзянская барацьба.Уладзімер Манамах Кіеўскі, каторы яшчэ раней выказаў сябе як упарты вораг Полаччыны, зноў організуе і робіць паходы на Полацкую зямлю. Ен руйнуе такія гарады, як Менск, Друцк, Оршу, Капыль і інш.. Урэшце кіеўскі князь Мсціслаў (у 1129 годзе) выгнаў з Полацку і іншых гарадоў Ізяславічаў і, а на іх месца пасадзіў сваіх сыноў і родзічаў. Гэтыя князі не адчувалі ніякай адказнасьці перад мясцовым насельніцтвам і клапаціліся толькі аб тым, каб як найбольш паграбіць край.
Але пасля смерці Усяслава Чарадзея Полаччына пачынае хіліцца да заняпаду. Цяпер можна паспрабаваць паразважаць аб прычыны няудач Полацка у барацьбе за першынства з Кіевам і Ноўгарадам. Найперш, трэба сказаць , што доўгі час, Ноўгарад ды Кіеў мусілі лічыцца з Полоцкай Зямлёй, якую адужаць змаглі толькі у саюзе. Саслужылі нядобрую ролю сваркі і міжусобіцы полацкіх князёў. Яшчэ добра б было, каб усе полацкія князі былі такімі славутымі лідарами дзяржавы як Усяслаў, тады б безумоўна лёс Полацка стаў бы другі..
З самага пачатку існавання нашага гістарычнага жыцця жыхарам беларускіх зямель прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Былі момонты, калі здавалася ( асабліва нашым непряцелям,) што нас ужо не існуе. Аднак беларускі народ выстаяў не адну навалу каб адрадзіцца да нацыянальнага жыцця.
-
Літаратура:
1. М.В.Доўнар-Запольскі. Гісторыя Беларусі. Мн. 1994.
2. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь : полацкі і навагародскі перыяды. С. 64. Полацк.
У.М. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.Мн. 1991.
Левко О. Начальный этап формирования Полоцкого государства. . Полацк, 1996.
Генадзь Сагановіч. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн. 2001.
Тарасоў С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991