Беларуская народная песня, яе паэтыка фарміравалась вякамі. У ей адлюстравалісь эстэтычныя і маральныя ідэалы духоўнай культуры і талент народа. Нацыянальная песня выконвае дзве функцый: садзейнічае фарміраванню ідэйна-маральных якасцей і забяспечвае эстэтычныя запросы гасцей. Беларуская народная песня вельмі самабытная багатствам паэтычных сродкаў. Мае багатую гісторыю і зацвярджае філасоўскія , маральна-эстэтычныя пачаткі ў чалавеку.Вельмі часта такая песня саправаджае тыя ці іншыя рытуальныя дзеянні, каменціруе іх, выказвае розныя пачуцці, думкі, настрой.
Беларуская народная песня гэта з’ява ў нацыянальнай культуры. Яе кампазіцыя, вобразныя і ілюстрацыйныя сродкі (эпітэт, метафара, сімволіка) робяць яе самабытнай і асаблівай. Часта песня суправаджаецца танцам. Раней традыцыйнымі былі лявоніха, полька-крутуха, барыня, бычок. казачок, кадрыль. Цяпер жа, часцей выконваюцца сучасныя танцы.
Туман ярам.
Словы, музыка народныя
Туман ярам, ярам — даліною. (2 разы)
За гуманам нічога не відна. (2 разы)
Толькі відна дуба зелянога. (2 разы)
Пад тым дубам крыніца стаяла. (2 разы) |
3 той крыніцы дзеўка воду брала. (2 разы) ‘
Ды ўпусціла залато вядзерца. (2 разы)
Засмуціла казакова сэрца. (2 разы) .
А хто ж маё вядзерца дастане, (2 разы)
Той са мною на ручнічку стане. (2 разы)
Адазваўся казак мападзенькі: (2 разы)
А я тваё вядзерца дастану, (2 разы)
Я з табою на ручнічку стану. (2 разы)
Шумяць вербы
Словы і музыка народныя
Шумяць вербы каля грэблі
Што я пасадзіла.
Няма майго міленькага,
Што я палюбіла. } 2 разы
Няма яго і не будзе.
Паехаў ў Адэсу.
Сказаў:»Расці, дзяўчынанька,
На другую весну» } 2 разы
Расла,расла дзяўчынанька,
Расці перастапа,
Ждала,ждала міленькага .
Дый плакаці стала: } 2разы
Плачце,вочы,плачце,кары,
Такая ўжо доля!..
Палюбіла міленькага,
Пры месяцы стоя. } 2 разы
Не я яго палюбіла,
Палюбіла маці.
Заставіла сваю дочку
Навек гараваці. } 2 разы
Сонца ўсходзіць — я журуся,
А заходзіць — плачу,
Бо я свамго міленькага
Ніколі не ўбачу. }2разы
Шумяць вербы капя грэблі,
Што я пасадзіла.
Няма майго міленькага
Што я палюбіла. } 2 разы
Пасею гурочкі
словы і музыка народкыя
Пасею гурочкі
Нізка над вадою.
Сама буду паліваці
Дробнаю слязою. } 2 разы
Растуць агурочкі
У чатыры лісточкі…
Не бачыла міпенькага
Ужо тры вечарочкі. . } 2 разы
Убачыла ўчора
Як чарэду гнала,
Не сказала:»Добры ранак!..»
Бо маці стаяла. } 2 разы
Скажу:»Добры вечар!..»
А ён мне ні слова.
Махне беленькім платочкам:
Будзь,міла, здарова! } 2 разы
Цвітуць агурочкі,
Палавіна ў’ецца…
Сказаў мілы — любіць буду,
А цяпер смяецца. } 2 разы
Цвітуць агурочкі,
Палавіна вяне…
Сказаў мілы — любіць буду,
А цяпер — не гляне. } 2 разы
Пасею гурочкі
Нізка над вадою.
Сама буду паліваці
Дробнаю слязою. } 2 разы
Ой, у полі тры крынічанькі
Словы і музыка народныя.
Ой, у полі тры крынічанькі,
Любіў казак тры дзяўчынанькі:
Чарнявую,6ялявую
I русую кучаравую. } 2 разы
Чарнявую ад душы люблю,
3 бяляваю павянчаюся,
А з русаю, кучараваю
Пазаўседы развітаюся. } 2 разы
Ці ж табе я не прыказвала,
Як стаялі,прыгаварвала:
Не едзь, мілы,ў далёкі край
Бо застанеш маладзіцаю! } 2 разы
Любіў я цябе дзявіцаю,
Буду любіць маладзіцаю.
Датуль цябе любіць буду,
Пакуль вазьму ды ўдавіцаю. } 2 разы
Не ўсе ж тыя ды сады цвітуць,
Не ўсе ж разам асыпаюцца.
Не ўсе ж тыя замуж ідуць,
Што любяцца ды кахаюцца. } 2 разы А ў полі вярба.
Словы і музыка народная
А ў полі вярба
Пад вярбой вада
Там хадзіла, гуляла
Дзеўка малада.
Дзеўка ад вады,
Хлопец да вады
Пастой,пастой, дзяўчыначка
Дам каню вады.
Рада б пастаяць,
Каню вады даць.
Мае босенькія ножкі —
Студзённа стаяць
Я зніму парчу,
Ножкі ўвярчу,
А назад як я вярнуся,
Боцію куплю.
Не купляй ты мне,
А купі сабе!..
Есць у мяне татка, мамка
Яны купяць мне.
А ў полі вярба
Пад вярбой вада
Там хадзіла, гуляла
Дзеўка малада.
У САДЗЕ ГУЛЯЛА
Словы і музыка народныя/
Ў садзе гуляла, кветкі збірала.
Ў садзе гуляла, кветкі збірала
Каго любіла прычаравала.
Прычаравала сэрца і душу
Прычаравала сэрца і душу,
Цяпер да цябе 2 разы
Хадзіці мушу.
Хадзіці мушу,
Любіці буду.
Хадзіці мушу,
Любіці буду,
Скажу па праўдзе:
Сватаці буду
Дзяўчына міла,
Дзяўчына пышна…
Дзяўчына міла,
Дзяўчына пышна,
Чаму да мяне
Ўчора не выйшла.
А я не выйду,
А я не стану…
А я не выйду,
А я не стану…
Прышлю сястрыцу
Такую саму!..
А я з сястрою
Ўсю ноч прастою…
А з сястрою
Ўсю ноч прастою,
Не тая мова,
Як і з табою!..
Не тая мова,
Не тыя словы…
Не тая мова,
Не тыя словы,
Не бела лічка,
Не чорны бровы…
У садзе гуляла»
Кветкі збірала.
Ў садзе гуляла
Кветкі збірала
Каго любіла
Прычаравала.
Зяленая вішня.
Словы і музыка народныя
Зялёная вішня
3-пад кораня вышла
Аддала мяне маці,
Дзе я непрывычна
Ты думаеш, мама,
Што я тут пірую.
Прыдзі.падзівіся,
Як я тут гаруюі
Ты думаеш, мама,
Што я тут не плачу.
За горкімі слязамі
Я свету не бачу.
Успомні мяне, мама,
Хоць раз у нядзелю.
А я цябе, мама,
Сцелючы пасцелю. ‘
Успомні мяне, мама,
Хоць раз у аўторак.
А я цябе. мама,
На дзень разоў сорак.
Успомні мяне , мама,
Хоць раз у суботу.
А я цябе, мама,
Ідучы на работу.
Як выйду на ганак
Ды крыкну да дому:
Вары, маці, вячэру
I на маю долю!..
— Варыла,варыла —
Ні многа, ні трошкі…
Няма табе, доню,
Ні міскі, ні ложкі
Бо міску зламалі,
А ложку згубіла…
Ідзі туды, доню,
Каго ты любіла
Ой ляцелі гусі з броду..
Словы і музыка народныя
Ой ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Раман,Раман,Раманіку,
Пусці мяне дадаміку. . .- .
Я не родну маці маю, 2разы
Будзе біці, добра знаю.
Будзе біці,шчэ й караці,
Яшчэ й шэльмай называці.
-Дзе ты, шэльма, валачылась, 2 разы
Што й вячэра ўжо зварылась.
Табе, маці, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
Ён высокі, а я нізка —
Будзе пара вельмі блізка.
Ён чарнявы, я бялява
Будзе пара кучарава.
Ён багаты,а я бедна 2 разы
Будзе пара адпаведна.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.Ты казала ў панядзелак
Словы і музыка народныя
Ты казала: ў панядзелак
Пойдзем разам з пасядзелак.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прыпеў: Ты ж мяне падманула,
Ты ж мяне падвяла,
Ты ж мяне, маладога, 2разы
3 уму-розуму звяла
Ты казала: у аўторак
Пацалуеш разоў сорак.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прылеў.
Ты казала: у сярэду
Пойдзем разам на бяседу.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прыпеў.
Ты казала ў чацвер
Пойдзем разам на вечар. «»
Я прыйшоў — цябе няма
Падманула, падвяла
Ты казала: у пятніцу
Пойдзем разам у святліцу.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прыпеў.
Ты казала: у суботу
Пойдзем разам на работу.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прыпеў.
Ты казала: у нядзелю
Пойдзем разам на вяселле.
Я прыйшоў — цябе няма:
Падманула, падвяла.
Прыпеў.
ЦЯЧЭ ВАДА Ў ЯРОК
Словы і музыка. народныя
Цячэ вада ў ярок, (2 разы)
Кладачку занясло…
Кладачка тоненька,
Вада халодненька
А я малодзенька.
Вочы мае чарны, (2 разы)
Чаго вы косіце?.
Бо яго тут няма,
Бо яго тут няма,
Каго вы любіце.
Іванька не прыйшоў, (2 разы)
Я да яго пацду,
Вадзіцы з крыніцы,
Вадзіцы з крыніцы,
Я яму аднясу.
Вады піць не буду, (2разы)
Вадзіца чароўна.
Люблю Марусю я,
Люблю Марусю я
Маруся суджана.
Цячэ вада ў ярок, (2 разы)
Кладачку занясло…
Кладачка тоненька,
Вада халодненька, 2 разы
А я малодзенька.