Доўгі кавалак палатна, арнаментаваны на канцах. Па форме сваёй ён нагадвае шлях, сцяжу, якая існуе дзеля таго, каб аб’ядноўваць, наладжваць сувязь. Гэтая, відаць, асноўная функцыя ручніка, закладзеная ў вельмі далёкай ад нас мінуўшчыне.
Што ж такое ручнік? I калі ён з’явіўся ў жыцці нашых продкаў?Дакладна адказаць на гэтыя пытанні мы пакуль што не можам. Але вядома, што ў эпоху Кіеўскай Русі ручнік ужо быў звычайным прадметам побыту. Ужо тады яго арнаментавалі і адносіліся да яго з вялікай пашанай. Як сімвал і аб’яднальнік роду, ручнік надзяляўся засцерагальнымі ўласцівасцямі, выступаў як абаронца роду ад усяго чужога, неспрыяльнага, таго, што магло пашкодзіць як усяму родаваму калектыву, так і асобным яго членам.
Ручнік перш за ўсё выконваў пасрэдніцкую функцыю паміж рознымі радамі, ці членамі аднаго роду. Гэта ярка праяўляецца ў вясельнай абраднасці. Актыўны ўдзел ручніка ў шлюбным абрадзе пачынаўся з заручын (сватання).У ручнік загортвалі бутэльку гарэлкі, калі ішлі ў сваты. У знак згоды на шлюб маці нявесты давала сваю бутэльку гарэлкі з насыпаным у яе жытам. Бутэлька гэта таксама абгортвалася ручніком і абвязвалася поясам.
Важнае месца адводзілася ручніку і ў традыцыйным рытуале запрашэння на вяселле — запросінах.
Завязаны на руцэ маладой ручнік, за які яе вяла дружка, быў адначасова і знакам надыходзячага вяселля для аднавяскоўцаў і засцярогам для нявесты. Ручнік ахоўваў яе ад нядобрага глазу ці думкі, ад пашкоджання яе здароўя.Прыехаўшы да жаніха, нявеста пераступала цераз ручнік, разасланы на парозе хаты, і высыпала на яго жыта. Як надзейны абаронца здароўя, любові і дабрабыту маладых ручнік быў побач з імі на працягу ўсяго вяселля. 3 дапамогай ручніка нявеста імкнулася дасягнуць збліжэння са сваякамі жаніха. Таму прысутнасць ручнікоў сярод падарункаў была абавязковай.
Каравай — галоўная дзеючая асоба на беларускім вяселлі. Дзіўна спечаны, прыгожа аздоблены, каравай абвязваўся, падобна німбу вакол галоў святых, ручніком, што як бы ператварыўся ў чалавечы твар, на стол падавалі абавязкова на ручніку.
Асноўным ручніком, што выкарыстоўваўся ў вясельных абрадах, быў намёт. Намёт ткалі з самага лепшага льну. Даўжыня намёта была 3 м, шырыня—40 см. Ткалі яго ў 2 ніты, па канцах ён быў ператканы чырвонымі ніткамі—атрымлівалася нешырокая чырвоная палоска. Жанчыны казалі, што намёт—гэта самы каштоўны ручнік, што вырабляўся ў вёсцы. Не кожная жанчына магла спрасці пражу для яго, а тым больш саткаць намёт. Расказвалi, што тканіна атрымлівалася настолькі тонкай, што яе намёт можна было працягнуць праз кальцо.
У вясельных абрадах намётам абвязвалі сватоў, адорвалі ім лепшага музыку. Нявеста дарыла намёт бацьку і маці жаніха. Нават такі кароткі агляд удзелу ручніка ў жыцці нашых продкаў и сучасным жыцці, паказвае нам надзвычайную важнасць яго ролі ў станаўленні і развіцці як духоўнай, так і матэрыяльнай культуры беларусаў.
Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа , в радиусе 30 км. от Минска. Ваша фотосесия проидёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день. А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма Myland поможет Вам разработать индивидуальный маршрут экскурсии.