Беларусы заўсёды былі гасціннымі, што выражалася не толькі ў багацці ежы-пітва на стале, але і ў выказванні пажаданняў, тостаў. На жаль, многае з фальклорнай тоставай спадчыны невядомае сучаснай грамадскасці. Сёння на вяселлі, на бяседзе, асабліва сярод людзей маладзейшага ўзросту, пераважаюць «саюзныя» фамільярна-шаблонныя тосты, якія прыйшлі невядома адкуль.І ўсё ж народная мова яшчэ захоўвае шмат традыцыйных тостаў, якія характарызуюцца непасрэднасцю, шчырасцю, дасціпнасцю, мастацкай вартасцю. Некаторыя тосты ўзніклі нядаўна. Асобныя з’яўляюцца варыянтамі вершаў прафесійных паэтаў ці паэтаў-аматараў.
Будзем весела гуляць, каб ваша вяселле доўгія гады незабываць!
Будзеш словы, як лісіца слаці — будзе свякруха памагаці!
Будзь добрай маці! Калі ноччу заплача дзіця, разбудзі мужа, няхай паглядзіцьт, чаго яно плача.
Пажаданне жонцы: будзь для мужа хлебам, а не бублікам!
Будзь ласкава, міла, дабра, не шкадуй для мужа кілішка віна!
Будзьце здаровенькі паўвесь год, як калядны лед!
Будзьце здаровы, як каліна, і нахільны, як вярбіна.
Будзьце добрымі і ласкавымі з усімі, каб у госці да вас часцеій заходзілі!
Віншуем маладых і жадаем, каб у іх шлюбная ноч цягнулася, як на Поўначы!
Віншую, каб вам маглося, жылося, вялося іяшчэ хацелася.
Віншую маладую і маладога, жадаю дажыць да вяселля залатога!
Вып ‘ем гэту чарку, каб маладыя мелі хлеб і скварку, каб жылі багата і ваша хата не знала ні пракурора, ні адваката!
Вып ‘ем па тры чарачкі за маладых, каб пасля шлюбу гора не было ў іх!
Уважаемые молодожены и их родители! Внесите маленькую изюминку в свою свадьбу. Закажите для себя и своих гостей экскурсию в день свадьбы на 2-3 часа , в радиусе 30 км. от Минска. Ваша фото сессия пройдёт куда интереснее. Смена пейзажей, дорог, памятников, да ещё с многочисленными друзьями и любимыми родственниками — что может быть приятней в этот день. А экскурсовод поможет узнать свой край. Турфирма Myland поможет Вам разработать индивидуальный маршрут экскурсии.