Хтосьці з вялікіх людзей справядліва заўважыў, што ў будучыню трэба ўваходзіць азіраючыся на мінулае. Сучасны свет быў бы недасканалым без духоўнай спадчыны продкаў. Ўшанаваны з вамі разам верш выдатнага патрыёта, першадрукара, чалавека які тонка абазначыў душу ліцвіна — беларуса, гэтаму нас вучыць. Яна ў яго не геапалітычная, яна бацькаўшчыну любіць, родныя мясціны, ен гаспадар, ён ўсе мае сваё, яму чужое ня трэба. Ён закаханы у «ямы свае», «гнязды свае», «віры свае», «вуллі свае» і ўсё гэта будзе цаніць і бараніць. Глянулі ў мінулае і пачалі вучыць мову матчыну, бо без мовы няма душы, ні чалавека , ні нацыі, ні зямлі, ні гаспадаркі. Скарына абавязкова бы гэта напісаў, аднак прадбачыць, што мы зарубім матчыну мову не мог.
«Звяры, што ходзяць у пустынi,ведаюць ямы свае.
Птушкi што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае
Рыбы што плаваюць па моры i у рэках , чуюць вiры свае
Пчолы i iм падобныя бароняць вуллi свае
Так i людзi –дзе нарадзiлiся i узгадаваны па Божай Мiласцi
Да таго месца вялiкую ласку маюць».
Францiшак Скарына — слаўны сын Вялікага княства Літоўскага!