Барацьба Полацкага княства за незалежнасць

Лидия Пляшкевич on 26.12.2014

Любы артыкул  выражае індывідуальны погляд  па канкрэтнаму пытанню або падзеі. Часта не   претендует на  вычэрпную інфармацыю тэмы. На старонках дадзенага артыкула паспрабуем паразважаць аб   прычынах  няудач  Полацка у барацьбе за першынства з Кіевам і Ноўгарадам у старажытныя часы.

Полацкай Зямля, адно з буйнейшых і самых ранніх ва Ўсходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Кіеў, Ноўгарад, Полацк спрачаліся за прыярытэт на Русі. Полацк  размяшчаўся на заходнядзвінскім адгалінаванні  гандлёвага шляху «з варагау у грэкі». Шлях гэты садзейнічаў  эканамічнаму росквіту Полацка, а таксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець  кантроль  над усім шляхам.

Найперш  дадзім кароткую  характарыстака  змаганню з Кіевам і  Ноўгарадам. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку прыпадаюць  на 862 г. Пад гэтай датай у «Аповесці аб мінулых часах» запісана, што скандынаўскі князь  Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць  «мужам сваім» гарады, у тым ліку і Полацк. Такім чынам, Полацк трапляе пад уплыў палітыкі, якую праводзіў Рурык з мэтай поўнага падпарадкавання паўночнай часткі шляху «з варагаў у грэкі». Таму ў гарадах, у тым ліку ў Полацку, з’явіліся падначаленыя яму князі. Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865 г. (па некаторых звестках — у 867 г.) здзяйсняюць  ваенны паход на Полацк. Вынікі гэтага паходу для нас засталіся невядомымі, бо летапісныя крыніцы абмежаваліся толькі паведамленнем, што “кіеўскія князі ваявалі палачан і шмат шкоды ім нарабілі”

3 882 г. Полацкія землі знаходзіліся ў пастаянных палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць  некалькі паведамленняў летапісу. У першым з іх апавядаецца пра ўдзел крывічоў у сумесным паходзе 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. Безумоўна, што пры пераходзе Алега, нашчадка ўлады  Рурыка, з Ноўгарада ў Кіеў Полацкае княства, якое знаходзілася ў сферы інтарэсаў Ноўгарада, трапляла ў такія ж адносіны да Кіеўскага княства.

Звесткі аб паходзе князя Алега ў 907 г. на Царград, у якім удзел нічалі палачане, дазваляюц  меркаваць , што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з апошняй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі стасункамі, якія прадугледжвалі ўдзел ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах. Пасля 907 г. і да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полацка Кіеву. У падзеях 980 г. Полацкае княства выступае як незалежная дзяржава. Прыкладна ў 70-я гады X ст. у Полацку стаў княжыць  Рагвалод, які, як сказана ў летапісе, «прыйшоў з-за мора». Рагвалод адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі княз  Уладзімір і кіеўскі княз  Яраполк. Як сведчыць  летапіснае паданне, княз  Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць  Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода  Рагнеды. Апошняя, нібыта ведаючы аб  нараджэнні Уладзіміра ў выніку пазашлюбных адносін паміж ключніцай Малушай і князем Святаславам, адказала словам!: «Не хочю розути робичича, но Ярополка хочю». Княства  імкнулася да саюза з кіеўскім княствам, але падзеі разгарнуліся не на карысць  Полацка.Летапіс паведамляе пад 980 г., што наўгародскі князь  Уладзімір сабраў вялікае войска, і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Князь  Рагвалод і яго абодва сыны былі забітыя, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Асноўным вынікам падзей 980 г. для Полацкага княства стала страта незалежнасці і ўваход яго на пэўны час у склад Кіеўскай дзяржавы. Рагнеда, каб адпомсціць  Уладзіміру за крыўду, нанесеную ей у 980 г., аднойчы, калі князь  спаў, зрабіла няудалы замах на яго жыццё. Князь  цудам пазбег смерці і адразу вырашыў забіць  жонку, але за Рагнеду заступіўся іх сын Ізяслаў і княгіня засталася жыць . Пасля рады з баярамі Уладзімір саслаў Рагнеду з сынам у крэпасць , якая пазней стала вядомай як горад Ізяслаў (Заслаўе).Маленькі абаронец так спадабаўся Уладзімеру, што ён даў яму дзедзічнае —  Полацкае княства. А для Рагнеды ён збудаваў каля Менску новы горад Ізяслаў  і адаслаў яе туды.  Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, каторыя завуцца Ізяславічамі.  Надалей летапіс называе полацкіх князёў «Рагваложымі ўнукамі».

Барацьба паміж Полаччынай і Кіеўшчынай ідзе  і ў далейшыя часы. Яраслаў Мудры  змагаецца з Брачыславам Ізяславічам, дзядзька з пляменнікам, Вялікая спрэчка разгарэлася з-за Ноўгарада, каторы быў як-бы паўночным ключом воднага шляху “з варагаў у грэкі”. Мець  у руках гэты ключ было вельмі важна. Хто меў гэты ключ, той меў магчымасць  замкнуць  і адчыніць  шлях тагачаснага гандлю. Апроч таго, спрэчка ідзе з-за ўладання двума гарадамі — Віцебскам і Усвятамі. Гэтыя гарады мелі таксама вялікае экономічнае значэнне. Той, хто ўладарыў імі меў надта важную частку вялікага шляху, дзе былі волакі паміж Дняпром і Заходняй Дз віной. Барацьба паміж Полацкам і Кіевам  скончылся тым, што Кіеўшчына адмовілася ад прытэнзій на Віцебск і Усвяты.

3 часу Брачыслава Полацкага змаганне паміж  дзяржавамі становіцца няспынным і бесперарыўным. У летапісах гэта змаганне адзначана як барацьба паміж Кіеўскімі Яраславічамі і Полацкімі Ізяславічамі. Апроч старой Рагвалодавай і Рагнедзінай крыўды паміж гэтымі тэрыторыямі лягло саперніцтва за ўплыў на Ноўгарад і за першынства ва ўсходня-славянскім свеце. Разгар змагання выпадае на часы княжання  ў Полацкай Русі Брачыслававага сына Усяслава.

Выдатнае месца ў гісторыі Полаччыны заняў Рагвалодаў прапраўнук Усяслаў. На яго асобе сканцэнтравалася шмат легендарных і летапісных звестак. Шчыра працаваў князь  для пашырэння Полацкай тэрыторыі, баронячы яе ад націску суседзяў і нападаючы на суседнія, асабліва Кіеўскую, тэрыторыі. Ня ведаў ён праз усё сваё доўгае жыццё, што такое вольны час і адпачынак. Сучаснікі не маглі згадзіцца з тым, што гэта звычайны, просты чалавек, як усе. Народ быў перакананы ў тым, што Усяслаў мае ў сабе надзвычайную сілу, што ён чараўнік, напрыклад, можа рыскаць  шэрым ваўком за сотні вёрст. Хадзіла сярод шырокіх мас паданне, што і радзіўся ён ад чарадзейства.

Пакуль  яшчэ жыве Яраслаў Мудры, Усяслаў быў у згодзе з паўднёвымі князямі. Пасля смерці Яраслава (1054) у валасцях Кіеўшчыны сталі князяваць  яго сыны, разабраўшыя асобныя гарады па старшынству. На кіеўскі пасад сеў найстарэйшы сын Ізяслаў з тытулам вялікага князя.  3 гэтага часу ізноў пачынаецца змаган не Полаччыны і Кіеўшчыны, каторае цягнецца аж да с мерці Усяслава. Прычыны змаган ня добра нам невядомы.  Але Ноўгарад у той час належаў да Кіеўшчыны. 3 гэтым ніяк не магла згадзіцца Полаччына. У 1067-м годзе Усяслаў «вонзі стрекала і отворі врата Новуграду». Узяўшы ў Ноўгарадзе шмат здабычы, вярнуўся Усяслаў у Полацак. Даведаўшыся аб гэтым, паўднёвыя князі дагаварыліся паміж сабою адпомсціц  Полаччыне. Яны сабралі вялікую ўзброеную сілу і пашлі паходам на Мeнск,  багацейшы прыгарад  Полацка. Ня гледзячы на абарону, Менск яны забралі. Расправа з Менскам была жорсткая: мужчынскае насяленне было пагалоўна перабіта, а жанчыны і дзеці былі раздадзены як здабыча дружыннікам кіеўскіх князёў.

Расправіўшыся з горадам і падзяліўшы здабычу, павялі яны свае войскі далей па рэчцы Нямізе, што цячэ ў Свіслач, і тут сустрэліся з войскам Усяслававым. Маленкая рэчка 3-га сакавіка 1067 году бачыла на берагах сваіх страшэннае забойства. Аб тым, што тут было, так пяе пясняр Слова аб Ігаравым палку: «На Немізе снопы стелют голозамі, молотят цепамі булатнымі, на току жізн  кладут, веют душу от тела. Немігі кровавы брегі не жітом былі посеяны а кост мі сынов русскіх».

Дрэнна скончылася гэтая Нямігская бойка для сыноў Полаччыны. Большая частка іх палягла тут, як снапы на полі, і не вярнуліся яны да хат сваіх. Усяслаў быў разбіты. Але не малыя былі страты і кіеўскіх Яраславічаў. Замест таго, каб скарыстаць  перамогу і гнаць  далей разбітых палачан, яны павінны былі праз нейкі час зазваць  да сябе Усяслава, каб зрабіць  з ім згоду. Усяслаў з двума сынамі і невялікаю дружынаю прышоў у кіеўскі лагер. Яны схапілі яго і сыноў, закавалі іх у моцныя кайданы і адвязлі ў палон у Кіеў. Але нядоўга таміўся гэты чарадзей-князь  у парубе. .

На другі год палону Ўсяслава кіеўскі княз  Ізяслаў павінен быў спешна ісьці паходам на вандроўнікаў полаўцаў. Полаўцы разбілі войскі князя, і ён з ганьбаю вярнуўся дадому. Абураныя кіеўляне падняліся супраць  свайго князя, прагналі яго, вызвалілі з парубу князя-чарадзея і запрасілі яго на кіеўскі пасад замест Ізяслава. Здаецца, чаго больш  было жадаць  Усяславу. 3 сумнай турмы падняўся ён на «златакованы» кіеўскі вялікакняжацкі пасад, на той самы пасад, які быў так пажаданы для кожнага з паўднёвых князёў Яраславічаў. Толькі  7 месяцаў здолеў выседзець  на «залатым» кіеўскім стале. Княз -чарадзей кінуў войска і ўначы ўцёк у далёкую Полаччыну.

Ізноў пашло змаганне паміж Полаччынаю і Кіеўшчынаю, паміж Рагваложымі ўнукамі, Ізяславічамі і Уладзімеравым племем — Яраславічамі. Сярод апошніх Уладзімер Манамах, сын Усевалада Пераяслаўскага. Шмат гора і бяды прынёс Полаччыне. Многа раз пад яго кіраўніцтвам злучаюцца паўднёвыя князі, каб руйнаваць  і нішчыць  Полацкую тэрыторыю, каб палоннікамі, узятымі з яе абшараў, запаўняць  паўднёвыя рынкі. Два разы ўдавалася Яраславічам прагнаць  Усяслава з полацкага пасаду, але ён зноў і зноў варочаўся назад у Полаччыну, бо яго падтрымлівала насельніцтва полацкае.

Апошні паход на полацкую зямлю адбыўся ў 1084 г. Уладзімер Манамах сабраў вялізнае войска і павёў яго на поўнач. Дашлі да Менску. Горад быў узят і зруйнаван да шчэнту. Воі Ўладзімера, як кажа летапіс, «не оставіша ні челядніна, ні скотіны, вся разграбіша і пажгоша». Гэтым паходам і закончылася барацьба Усяслава з Яраславічамі. Полацкі князь  быў ужо вельмі стары. Пасля 57 год князявання пашоў гэты працаўнік спачываць  у сырую зямельку сваёй пакутнай бацькаўшчыны. Пад 1101 годам у летапісе запісана: «Преставіся Всеслав Полотскій князь , месяца апріля в 14 ден , в 9 час дне, в среду “

Пасля смерці чарадзея-князя Полаччына пачынаецца перыяд феадальнай раздробленнасці . Прыгарады Полацку вядуць  бязупыннае змаганне з іх галоўным горадам, а таксама і паміж сабою. Адным словам, на абшарах Полацкай тэрыторыі разгарэлася як палітычная  так і грамадзянская барацьба.Уладзімер Манамах Кіеўскі, каторы яшчэ раней выказаў сябе як упарты вораг Полаччыны, зноў організуе і робіць  паходы на Полацкую зямлю. Ен руйнуе такія гарады, як Менск, Друцк, Оршу, Капыль  і інш.. Урэшце кіеўскі князь  Мсціслаў (у 1129 годзе) выгнаў з Полацку і іншых гарадоў Ізяславічаў і,  а на іх месца пасадзіў сваіх сыноў і родзічаў. Гэтыя князі не адчувалі ніякай адказнасьці перад мясцовым насельніцтвам і клапаціліся  толькі аб тым, каб як найбольш  паграбіць   край.

Але пасля смерці  Усяслава Чарадзея Полаччына пачынае хіліцца да заняпаду. Цяпер можна  паспрабаваць паразважаць аб   прычыны  няудач  Полацка у барацьбе за першынства з Кіевам і Ноўгарадам. Найперш, трэба сказаць , што доўгі час,  Ноўгарад ды  Кіеў мусілі лічыцца з Полоцкай Зямлёй, якую адужаць  змаглі толькі у саюзе. Саслужылі  нядобрую ролю  сваркі  і  міжусобіцы  полацкіх князёў.  Яшчэ добра б было, каб усе  полацкія князі былі такімі славутымі лідарами дзяржавы як Усяслаў, тады б безумоўна  лёс Полацка стаў бы другі..

З самага пачатку  існавання нашага гістарычнага жыцця жыхарам беларускіх зямель   прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Былі момонты, калі здавалася ( асабліва нашым непряцелям,) што нас ужо не існуе. Аднак беларускі народ выстаяў не адну навалу каб адрадзіцца да нацыянальнага жыцця.

  •  Літаратура:

1. М.В.Доўнар-Запольскі. Гісторыя Беларусі. Мн. 1994.

2. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь : полацкі і навагародскі перыяды. С. 64. Полацк.


У.М. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.Мн. 1991.


Левко О. Начальный этап формирования Полоцкого государства. . Полацк, 1996.


Генадзь Сагановіч. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн. 2001.


Тарасоў С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991

    Заказать экскурсию или тур по Минску и Беларуси: