Адкуль жа ўзяўся гэты спакусліва-зманлівы напой? Адно з ранніх упамінанняў пра віно на тэрыторыі Беларусі мы знаходзім у актавых матэрыялах XV ст.: «Могуць быць чатыры яткі суконныя, а іншыя чатыры каля сябе пастаўлены для продажу і захавання віна, меду і піва». У гэты час віно як прадукт гандлю завозілася на Беларусь з Заходняй Еўропы і называлася па імпартуючых краінах і мясцовасцях: малмазыя, лакгонскае, венгерскае і г. д. Пілі яго выключна феадалы і зрэдку, толькі «ў дні ўрачыстыя», заможная шляхта. Пераважная большасць «рыцарскага» саслоўя, якім лічыла сябе ўся шляхта, перабівалася «півам і хатнім мёдам». Сяляне і рамеснікі пра заморскае віно не маглі нават марыць. Яно каштавала надзвычай дорага. Найбольш распаўсюджаная і самая танная малмазыя прадавалася па 50 талераў за бочку. За гэтыя грошы ў 1507 г. на мінскім рынку можна было купіць 50 добра адкормленых валоў, а ў 1592 г.— 44 т. жыта першага гатунку.
Просты люд мог паспрабаваць вінаграднае віно пры прычасці ў касцеле ці царкве — па чайнай лыжачцы некалькі разоў у год. Затое магнаты літаральна купаліся ў ім. Толькі за напіткі з іхніх паграбоў можна было купіць некалькі весак разам з сялянамі. На балях-маскарадах і званых абедах віно лілося ракою. Самае сціплае свята абыходзілася не менш трох тысяч чырвонцаў.
Распаўсюджанне заморскага віна як адно з праяўленняў засілля краю чужынцамі, іншаземнай модай і звычаямі выклікала ў пэўнай часткі шляхты, асабліва службовай, незадавальненне і нараканні. Мясцовы патрыятызм, выказаны ў форме прыхільнасці да старыны, знайшоў сваё адлюстраванне ў тагачаснай літаратуры. У вядомым беларускім творы палітычнай сатыры першай паловы XVII ст «Прамова Мялешкі» аўтар зласліва пацяшаецца над бяздумным перайманнем усяго чужога, у тым ліку і прывазных з Заходняй Еўропы ап’яняльных напіткаў.
На Беларусі здаўна варылі медавуху і піва. Слова «медавуха» ўвайшло ў моўны ўжытак адносна позна, хмельны напітак з меду, як і сам прадукт, з якога яго гатавалі, зваўся «мед», «мядок». Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, чалавек навучыўся рабіць медавуху. У XVI—XVII стст, даволі значную праслойку насельніцтва складалі медавары, яны выраблялі некалькі гатункаў меду пітнога- старасвецкі, сыры, шыпучы, вішняк, мядовае піва і г.д. Для надання медавусе пэўнага паху і смаку ў яе клалі розныя карэнні, кветкі і зёлкі. Па мацунку, які залежаў ад прапорцыі меду і вады, адрознівалі паўтарак, двайняк і трайняк і вызначалі цану напітку. 3 пуда мёду выходзіла 7 ведзер медавухі. У параўнанні з гарэлкай мед быў слабым напіткам, яго моц вар’іравалася ад 5 да 10°
У XIX ст. мед у хатніх умовах ужо не варылі. Па звестках беларускага этнографа Е. Раманава, медавуху гатавалі толькі некаторыя пчаляры, ды і то надзвычай рэдка. Але вытворчасць пітнога мёду канчаткова не спынілася У пачатку XX ст. яго выпускалі каля дзесяці медаварных заводаў, найбольш буйныя з іх былі ў Мінску, Пінску і Слуцку
Да даўніх хмельных напіткаў належыць і піва. Вывучаючы матэрыяльную культуру народаў свету, нямецкі этнограф Ю. Ліпс прыйшоў да высновы, што піву як найменш моцнаму пітву амаль усюды аддаецца перавага і яго ўжываюць у некалькі разоў больш, чым віна. Неабходна заўважыць, што гэта цалкам стасуецца і ў сёняшнім жыцці.
Варылі піва з самых разнастайных раслін і іх частак. У Старажытным Егіпце піва ўпамінаецца у пісьмовых помніках 4-га тысячагоддзя да н э Вынаходцам яго егіпцяне лічылі бога Асірыса, уладара падземнага свету і душ памёршых. Сувязь піва «з тым светам» і наогул з культам продкаў прасочваецца ў той ці іншай ступені ў многіх народаў. Літоўцы, напрыклад, адчуўшы надыход смерці, яшчэ пры жыцці нарыхтоўвалі бочку піва і загадзя запрашалі на свае будучыя памінкі сваякоў і знаёмых. Егіпцяне называлі сваё піва «цітас» і ўжо ў 2500 г да н. э. варылі чатыры гатункі гэтага пітва, клалі ў яго шафран і іншыя прысмакі.
Былі аматары піва і ў Грэцыі, але яго там ужывалі значна менш, бо аддавалі перавагу разведзенаму вадой віну. У Старажытным Рыме піва па імені багіні ўрадлівасці і падземнага свету Царэры называлі «царэвісія». Рымскі гісторык і палітычны дзеяч Публій Карнелій Тацыт (каля 58—117 гг ) неаднаразова згадваў у сваіх працах піва. А ў вядомым этнаграфічна-геаграфічньш нарысе «Германія», асноўнай старажытнай крыніцы вывучэння быту і матэрыяльнай культуры германцаў, адзначаецца, што яны рабілі піва з ячменю.
У старажытнасці прастора паміж Эльбай і Одэрам, па-славянску Лабай і Одрай, была заселена славянскімі пляменамі. Адно з іх, лужычане, захавала свае звычаі і мову і цяпер жыве на тэрыторыі ГДР Сутыкненне дзвюх культур, у якой бы форме яно ні адбывалася, заўсёды суправаджаецца пэўным узаемаузбагачэннем. У гэтым кантэксцс набывае цікаваспь сцвярджэнне польскага лінгвіста А Брукнера аб запазычанні германцамі піва-варэння ў славян.
Прыярытэт вынаходства гарэлкі яшчэ не устаноўлены. Адны сцвярджаюць, што першую бутэльку гарэлкі атрымаў араб Рагез у 860годзе , другія пры тым называюць імя арабскага алхіміка XI ст. Альбуказеса.Назіраюцца разыходжанні і факталапчнага характару. Аўтар капітальнага даследавання «Гісторыя кабакоў у Расіі ў сувязі з гісторыяй рускага народа» рускі этнограф і фалькларыст I. Р. Прыжоў паведамляе са спасылкай на вядомую у свой час працу Дрэпера «Гісторыя разумовага развіцця», што “Рагез не мог вынайсці працэс перагонкі ў 860 г., бо якраз у гэтым годзе толькі нарадзіўся”.
Прыхільнікі арабскай версіі ў пэўнай ступені спасылаюцца на этымалагічны аналіз запазычанай у XVIII ст. лексемы «алкоголь», паходжанне якой слушна звязваецца з арабскім словам «алькогль», але памылкова раскрываюць яго семантыку як «адурманьваючы». Аднак арабскае «алькогль» з сучасным «алкаголь» мае толькі фанетычнае падабенства. У роднай мове ў яго зусім іншае значэнне — «найдрабнейшы парашок».
Па іншых звестках, прыярытэт вынаходства гарэлкі належыць еўрапейскім даследчыкам. Аднак разыходжанні назіраюцца і ў еўрапеістаў. Адны лічаць, што гарэлку атрымалі ў XI—XII стст. безыменныя італьянскія алхімікі, другія — манах Валентынус. Але ўжо ў XVI ст., сусветна вядомая энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрона не прыводзіць канкрэтнай даты, а толькі паведамляе, што ў XVI ст. урач Віленеў з г. Монпеле прапагандаваў спірт як цудадзейны лекавы сродак, тым самым сцвярджаючы факт першага ўпамінання спірту ў Еўропе. Трэція прытрымліваюцца думкі, што вынаходства працэсу перагонкі адбылося самастойна і на Усходзе, і на Захадзе. Але адкрыцце арабаў не атрымала належнага рэзанансу. І хутка было забыта, магчыма, таму, што Каран пад пагрозай жорсткага пакарання забараняў ужыванне ап’яняльных напіткаў.
Хутчэй за ўсе атрыманне спірту было вынайдзена выпадкова ў час пошукаў філасофкага каменя, пры дапамозе якога алхмікі марылі ператварыць простыя металы ў золата, лячыць усе хваробы і вяртаць маладосць. У пошуках субстанцыі, якая выклікае ап’яненне, яны адагналі з віна шляхам дыстыляцыі чысты спірт.
На землях усходняй Еўропы з гарэлкай пазнаеміліся позна, зразумела, у параўнанні з еўрапейскші краінамі. Згодна картатэцы Сярэднерускага слоўніка Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук СССР, слова «водка» першапачаткова абазначала не хмельны напітак, а «лекавы настой» і ў такім значэнні сустракаецца ў Ноўгарадскім летапісе 1533г. Тоеж самае назіралася і на Беларусі. У выдадзеным у Куцейнаўскай друкарні пад Оршай дзвюхмоўным «Лексіконе славенарускім» (1653) П. Бярынды слова «водка» таксама пададзена ў значэнні «лекавы сродак» «мазь для вачэй або водка да лячэння вачэй».
Гарэлку на Беларусь прывозілі з Генуі і Германіі. У XV ст. ею карысталіся як лекавым сродкам, асабліва супраць розных інфекцыйных захворванняў. Як лякарства моцнага дзеяння яна захоўвалася ў адмысловых шафах, ключы ад якіх знаходзіліся ў жанчын. Гэта акалічнасць наводзіць на думку, што ўжо тады сярод мужчын былі ахвотнікі да гарэлкі. Пазней, калі была асвоена тэхналогія вытворчасці моцных напіткаў, іх вырабам, гэтак жа як і зборам лекавых зёлак, займаліся выключна жанчыны. Хатнія аптэчкі, хоць імі і загадвалі жанчыны, з’явіліся той злавеснай скрынкай Пандоры, з якой, як вядома, вылецелі на волю ўсе чалавечыя заганы, няшчасці і хваробы. Паступова гарэлка пачала ўжывацца ў якасці ап’яняльнага напітку. Людзі тварылі самі не ведаючы што, інакш наўрад аўтар «Прамовы Мялешкі» пахваляўся б, што на Беларусі замест заморскага віна «гарэлачку дзюбалі». Вядома, у запале палемікі часта выкарыстоўваюцца адмоўныя аргументы, але гэты пасаж для нас перш за ўсё цікавы сваёй ускоснай інфармацыяй: аб адносінах служылай шляхты да хмельных напіткаў. У Баркулабаўскім летапісе пад 1597 г. пра гарэлку гаворыцца як пра пітво агульнага спажывання, выраб якога ўжо знаходзіўся пад дзяржаўным кантролем, які быў устаноўлены дзеля павелічэння прыбыткаў казны Уставай 1557 г.
Паколькі для распаўсюджання кожнай з’явы патрэбны пэўны час, мы можам меркаваць, што вытворчасць і спажыванне гарэлкі ў маштабе ўсяго краю пачаліся недзе ў канцы XV — пачатку XVI ст. з ініцыятывы шляхты, прывілеяванага саслоўя Вялікага княства Літоўскага.
Але ужыванне спіртнога напою асуджалась і наказвалась. Спачатку гэту функцыю выконвалі ўмудроныя багатым жыццевым вопытам старэйшыя і паважаныя прадстаўнікі супольнасці, затым рада старцаў і абшчынных абраннікаў, пазней гэтыя функцыі пераняла дзяржава.
Няма ніякага сумнення, што з усведамленнем біялагічнай і сацыяльнам шкоднасці алкаголю чалавецтва выпрацавала пэўную стратэгію і тактыку сваіх узаемаадносін з хмельным — устанавіла шэраг абмежаванняў, здольных стрымліваць бескантрольнае ўжыванне віна і лакалізоўваць п’янства ў зародку.
Абмежавальныя санкцыі былі накіраваны на захаванне здароўя патомства. Пра тое, што гэта рабілася свядома, сведчыць распаўсюджаная шмат у якіх народаў забарона піць жанчынам, юнакам і дзяўчатам, дзецям. У кожнага народа ўзроставыя крытэгорыі мелі свае асаблівасці. У ацтэкаў, напрыклад, не дазвалялася піць мужчынам нават у росквіце сіл. Ужывалі пульке толькі старыя мужчыны і жанчыны, гэта значыць тыя, хто ўжо не мог фізіялагічна ўплываць на працэс узнаўлення патомства. У зулусаў піва пілі толькі дарослыя мужчыны і т. д.
«Калі гаспадзін б’е закупа за справу, ен за гэта не адказвае; калі ж ен б’е яго п’яны, сам не ведаючы за што, дык павінен плаціць за абразу, як за абіду вольнага чалавека» Санкцыі наступнага артыкула закона накіраваны супраць купца калі ен «прап’ецца, прагуляе, у п’яным вар’яцтве чужы тавар сапсуе», дык той, хто даверыў яму тавар, мае права рабіць з п’яніцай, што яму ўздумаецца, нават прадаць у рабства — «свая на гэта воля»8 Працытаваныя артыкулы «Рускай праўды» акрамя вызначэння меры пакарання ўтрымліваюць надзвычай істотную і цікавую для нас шфармацыю аб маральным стаўленні тагачаснага грамадства да п’янства. Адмоўны характар яю відавочны. І ў агульнай накіраванасці думкі заканадаўцаў, і ў эмацыянальнай афарбоўцы мовы. Чаго варта адно параўнанне п’янства з вар’яцтвам?’
I яшчэ адна не менш цікавая дэталь. Як і ў сучасным заканадаўстве, у «Рускай праўдзе», Кароткая рэдакцыя якой утрымчівае нормы звычаевага права IX—X стст, ап’яненне разглядалася як абцяжарваючы злачынства фактар. Яно не толькі не вызваляла ад пакарання і не змякчала віну, а, наадварот, вяло да больш суровай кары. Устойлівасць больш як тысячагагадовай пераемнасці прававых традыцый можна вытлумачыць толькі тым, што маральна вартасная ацэнка п’янства і адносіны да яго заставаліся нязменнымі на працягу ўсіх грамадска -эканамічных фармацый і заўсёды ўспрымаліся народам як пачварная і зняважлівая з’ява, сацыяльна шкодная, фізіялагічна небяспечная.
Замацаваных у звычаевым праве маральна-этычных прынцыпаў народ трымаўся ў пераважнай сваей большасці і ў XV—XVII стст. Умацаванню і паглыбленню іх садзейнічала ў значнай меры актыўная праца на ніве народнага асветніцтва гуманіста Ф Скарыны. Ён карыстаўся кожнай нагодай для сцвярджэння высокіх ідэалаў чалавечай маралі, у тым ліку і цвярозасці «Муж ці жонка, калі ўчыняць шлюб .. няхай устрымаюцца ад віна і ад усякага піцця» В. Валан, С Будны, М Літвін і іншыя беларускія мысліцелі , асветнікі XVI ст. не абыходзілі ў сваіх працах разнастайных пытанняў маралі. Не заставалася ўбаку ад гэтай праблемы і тагачасная літаратура, якая прама ці ўскосна асуджала ўжыванне алкагольных напіткаў і паказвала адмоўны ўплыў віна на здароўе патомства.
Прапаганда цвярозага вобраза жыцця набывае ў XVI ст. пэўную актуальнасць, бо якраз у гэты час не толькі завозіцца віно і гарэлка з-за мяжы, але і пачынаецца мясцовая вытворчасць моцных ап’яняльных напіткаў; корчмы густой сеткай, бы павуціннем, пачынаюць аплятаць край. Адначасова ўзрастае і колькасць антыалкагольнай літаратуры, у асноўным рукапіснай. Павучанні такога роду перапісваліся і хадзілі па руках. Вось, напрыклад, як у адным з іх паказваецца шкоднасць алкаголю: «Блуд, віно і п’янства адбіраюць розум, і такі ні да чаго не здольны».
Падобная атмасфера, зразумела, не магла не ўплываць на найбольш актыўных і адукаваных членаў рэдакцыйнай камісіі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. — канцлера А. Б. Валовіча і падканцлера Л. I. Сапегу. Статут, які па свайму зместу быў першым у Еўропе сістэматызаваным зборам законаў і дзейнічаў на Беларусі з 1529 да 1840 г., разглядаў п’янства як амаральную з’яву, а п’яніц — як паразітычны элемент. Супадзенне афіцыйна-юрыдычнай і народнай ацэнак алкагалізму не выпадковае. Справа ў тым, што ў аснову Статута разам з палажэннямі «Рускай праўды», прававымі актамі (агульна-земскія прывілеі, гаспадарскія лісты і граматы, сеймавыя пастановы) ляглі і нормы мясцовага звычаёвага права.Артыкул 24 прадпісваў п’яніц «кожнага стану» як распуснікаў і дармаедаў, «якія без службы жывучы і ўсякаю работаю не бавяцца», пасля двухразовага папярэджання і ўшчування «дубцамі б’ючы прэч з гарадоў і мястэчак выганяці». Усіх тых, хто пакрываў п’яніц і даваў ім прытулак, пасля папярэджвання мясцовых улад штрафавлі на дзве капы грошай.
Заканадаўцы ўлічвалі п’янства і пры вызначэнні меры пакарання. Артыкул 35, напрыклад, сцвярджаў: калі «шляхціц ці кожнага стану чалавек» пасля пабояў «ездзіў ці хадзіў па гасцях, па таргах і па корчмах піў» 2 — 4 дні, а затым ад тых пабояў паміраў, дык той, хто яго пабіў, не плаціў галаўшчызны (штраф за забойства), а толькі сыціў мёд на памінкі”. Статут забараняў падпольны гандаль спіртнымі напіткамі, матывуючы гэта тым, што покутныя, тайныя, корчмы з’яўляюцца рассаднікам розных злачынстваў—забойстваў, разбою, зладзейства, у іх «і іншыя збыткі дзеюцца». Артыкул 33 катэгарычна прадпісваў закрываць покутныя корчмы, забіраць напіткі, абсталяванне і начынне для вырабу пітва. Пасля рэалізацыі ўсяго канфіскаванага выручаная сума размяркоўвалася наступным чынам: «паловіца на шпіталь, а другая на вряд (урад) гродскі».
Падрабязна рэгламентаваўся продаж усіх без выключэння ап’яняльных напіткаў: «Тым жа звычаем… каля мер і цэны продажу піцця прывазнога мушкатэлы, віна яко і мёду, піва, гарэлкі… пастанавення і ўставу подле часу і дарагосці чыніці маюць». У 1557 г. прыгатаванне піва сялянамі велікакняжацкіх уладанняў на Беларусі дадаткова было забаронена «Уставай на валокі»: «Піва абы ніхто з падданых нашых на сёлах варыці не смеў, пад пакараннем капой грошай на нас». Аднак былі і некаторыя выключэнні. Каб заахвоціць людзей сяліцца на пустых, часцей нераспрацаваных землях, «на сырым карню», ім у ліку іншых ільгот прадастаўлялася права «год пят-наццаць. піва варыць». Аналагічныя дазволы, але ўжо ў якасці прывілеяў, атрымоўвалі некаторыя беларускія гарады або толькі якая-небудзь адна катэгорыя гарадскога насельніцтва: «вольным мяшчанам полацкім піва на ўласную патрэбу сваю мець». Грамата 1561 г. дазваляла мяшчанам сыціць мёд на два рублі грошай і гнаць гарэлку пяць разоў у год, У тым ліку на каляды, масленіцу і асенняга Міколу, але не больш як з чэцверці соладу за адзін раз. Магілёўскія кушняры пасля стварэння брацтва атрымалі ў 1589 г. грамату з дазволам «паводле звычаяў сваіх мёд, улас-ым коштам купляючы, на святы ўрачыстыя сыціць».
У 1596 г. у час вялікага пажару ўсе ранейшыя прывілеі згарэлі. У наступным годзе магілеўскія мяшчане атрымалі новую грамату з правам у «брацкім доме мець два склады мядовыя вольныя а на кожны склад сыціць меду на 15 пудоў вагі магілёўскай… у чым ім арандатары корчмаў магілеўскіх не павінны перашкаджаць». Стэфан Баторый у 1579 г. наказаў «панам старостам», каб у Мсціславе «складоў мядовых не забаранялі». Аналагічныя склады з правам сыціць мед у 1592 г. атрымалі крычаўскія, аршанскія мяшчане. Астатняму насельніцтву Рэчы Паспалітай дазвалялася варыць піва толькі на хрэсьбіны, вяселле і хаўтуры, ды і то пры ўмове сплаты 5 злотых за бочку піва і тры злоты за бочку соладу.
Забарона не распаўсюджвалася на шляхту. Кожны шляхціц на сваей сядзібс быў роўны ваяводзе, як казалі тады. Абмежаванне ў якіх-небудзь правах «рыцарскага» саслоўя ўспрымалася як нахабны замах на «спрадвеч-ныя» шляхецкія вольнасці Няхай сабе гэты «рыцар» хадзіў у лапцях і шарачковых нагавіцах, але ён заўсёды быў пры шаблі, якую, едучы на поле, утыкаў у гной, каб не замінала працаваць. У іншага шляхціца, акрамя правоў, нават хлеба свайго не было, і ён, каб пракарміцца, вымушаны быў служыць у другіх шляхціцаў— князёў, паноў радных, паноў харугоўных, вядомых пад абагульненай назвай «магнаты». Што магло быць агульнага, напрыклад, у князя Радзівіла з шарачком з-пад Слуцка Янкам Станкевічам, жонка якога басанож хадзіла ў горад на кірмаш? Аднак юрыдычна яны належалі да аднаго саслоўя і фармальна мелі аднолькавыя правы. Кароль Рэчы Паспалпай Стэфан Баторый, пацвярджаючы правы шляхты ў 1576 г., гаварыў, што ўсе шляхецкія ўлаанні «заўжды вольныя з усімі прыбыткамі, атрыманымі на гэтых землях». У разрад гэтых прыбыткаў падпадала і гарэлка, паколькі яе выраблялі з прадуктаў, што выраслі на шляхецкай зямлі. Менавіта таму заможная
шляхта, і ў першую чаргу буйныя землеўласнікі, стала не толькі асноўным спажыўцом, але і вытворцам спіртных напіткаў. Толькі шляхта, як мы пераканаемся далей, у сваіх карыслівых інтарэсах пачала спойваць народ Служылая і дробная, так званая шарачковая, або засцянковая, шляхта, што сваімі рукамі апрацоўвала зямлю, у гэтым гістарычным злачынстве не вінавата. Яна сама ў пэўнай меры нароўні з сялянамі і мяшчанамі стала ахвярай сваіх «старэйшых братоў» па саслоўі.
На Беларусі п’янства як сацыяльная і амаральная з’ява бярэ, па сутнасці, пачатак у XVI ст. і не пад саламянай страхой сялянскай хаты, а ў замку магната і ў шляхецкім засценку. Сярод простага насельніцтва п’янства было яшчэ не так пашырана, але сам факт узнікнення і распаўсюджання згубнай звычкі ўжо пачаў трывожыць найбольш празорлівых людзей, і з ім пачалася барацьба. Актыўную пазіцыю супраць п’янства займала гарадская рада. Брэсцкія раднікі, напрыклад, у 1624 г. паведамілі Максіму Алісіевічу, што яго сын пасаджаны за п’янства ў гарадскую вязніцу. У мястэчку Друя за аналагічны грэх вучня рамесніка пакаралі 15 ударамі бізуна.
Цікавы звычай існаваў у гарадах. Адчуўшы, што над галавой збіраюцца хмары, некаторыя п’яніцы, каб пазбегнуць пакарання, самаходзь шыбавалі ў магістрат з пакаяннем. У кнізе магілёўскай ратушы ёсць запісы за апошнюю чвэрць XVI ст. з абяцаннямі аматараў гарэлкі назаўжды кінуць піць. Адзін з іх, напрыклад, слёзна кляўся, што ў будучым ніколі «не будзе піць.. і па корчмах хадзіць». Зарок мог давацца і на канкрэтны тэрмін. Жыхар Магілева Сянко Савініч у 1616 г. прысягаў «на кнізе», што кіне піць на тры гады. Такія ж заявы ёсць і ў магістрацкіх паперах другіх гарадоў, напрыклад у Полацку.
Пісьмовая рота (прысяга) весці цвярозы вобраз жыцця звычайна падмацоўвалася стэрэатыпнай формулай, у якой выказвалася гатоўнасць панесці любое пакаранне ў выпадку парушэння клятвы: «Маюць мяне да слупа прывязаць, без усякай літасці мяне караць». Прывязванне да слупа на гарадской плошчы практыкавалася не толькі як мера пакарання, але і як прафілактычны сродак, як дзейснае папярэджанне патэнцыяльным п’яніцам.
Гульня ў косці і карты, якая, як правіла, суправаджалася п’янкай, таксама падвяргалася праследаванню Магілёўскі рэзнік Рыгор Гаўрылавіч Янчура і двое яго хаўруснікаў па гульні ў карты былі аштрафаваны за гэта як за парушэнне магдэбургскага права.
Не менш актыўна супраць п’янства выступалі прафесійныя арганізацыі мяшчан—брацтвы і рамесніцкія цэхі. Кожны новы цэхмістр прысягаў падтрымліваць рэпутацыю цэха, каб «дурная слава, асабліва з-за людзей да п’янства і гультайства схільных», не нанесла яму шкоды.
Аднак прыхільнасць да «зяленага цмока» праяўлялася і сярод членаў магістрата — бурмістраў і ратманаў. Таму да кандыдатур пры выбары гарадскога самакіраўніцтва ў ліку іншых станоўчых якасцей прад’яўлялася патрабаванне памяркоўнасці і цвярозасці. Лічылася, што распуста, падлог і хабарніцтва крочаць у абдымку з бутэлькай. Уключэнне п’янства ў лік заган, якія павінны былі перакрываць дарогу да ўлады аматарам выпіць, сведчыць пра тое, што нямала прыхільнікаў Бахуса было сярод гарадскіх вярхоў, прад-стаўнікі якіх у большасці і займалі выбарныя пасады ў гарадскім самакіраўніцтве.
У XVI—XVII стст. словы «п’янства» і «п’яніцы» ўсё часцей і часцей сустракаюцца ў актавых матэрыялах. Але, нягледзячы на відавочнае распаўсюджванне п’янства і быццам бы даволі рашучыя меры барацьбы з ім, яно не ўспрымалася «бацькамі» горада як надзвычайная з’ява. 3 аднаго боку, п’янства, як мы бачылі, асуджалася і нават каралася, з другога — увесь час паступова, але няўхільна расла вытворчасць і спажыванне моцных напіт-каў. Ствараецца ўражанне, што гарадскія ўлады, падобна ідальгу Дон Кіхоту з Ламанчы, змагаліся з ветракамі. Сакрэт гэтай дваістасці просты. 3 атрыманнем магдэбургскага права беларускія гарады — адны раней, другія пазней — дамагліся паступлення ў даход магістрата шэрагу пабораў, у тым ліку падаткаў ад продажу мёду, піва, віна і гарэлкі. Урэшце, усё вырашала эканоміка, а дакладней грошы, прыбыткі і барышы. I асядалі яны зноў жа ў бяздонных кішэнях гарадскіх багацеяў.
Іх сквапнасць не ведала меры і набывала ўсё больш пачварныя формы і на фоне гаротнага становішча пераважнай часткі гарадскога насельніцтва выглядала як абраза і здзек над працоўным людам. Багацце вяло да страты сумлення і чалавечага аблічча. Якая тут магла быць барацьба з п’янствам, калі залаты цялец спапяліў усё святое ў іх скамянелых душах. За адну-другую капу грошай не толькі брата роднага — маці сваю гатовы былі са свету зжыць. У 1644 г. бурмістр Камянца Мікалай Кашубовіч з-за бацькавай спадчыны брата «за горла ціснуў, душыў», а матцы «ледзь косткі… не паламаў і душу не выбіў, выцягнуў з ратушы і кінуў у вязніцу на тры дні і на тры ночы». Так скардзілася маці ў Брэсцкую магдэбургію на роднага сына.
Найбольш устойлівым супраць п’янства ў гэты перыяд аказалася сялянства. Яго доўгі час даволі надзейна баранілі традыцыі грамады. Аматараў бутэлькі ўшчувалі старцы, кіраўнікі сялянскіх абшчын, а калі ўшчуванні не дапамагалі, на пярэдні край абароны высоўвалі цяжкую артылерыю грамады — капу. Копны, або гайны, суд збіраўся звычайна
дзе — небудзь на ўскраіне лесу, пад вялікім самотным дубам, на скрыжаванні дарог або на беразе ракі і тут жа ў прысутнасці народа раз-глядаў усе справы. Прысуд капы не падлягаў апеляцыі і выконваўся, у тым ліку і смяротнае пакаранне, адразу ж пасля разгляду справы. П’яніц звычайна прыгаворвалі да пакаяння, прыкоўвання да ганебнага слупа, да хлосты (біцця дубцамі) або вадзілі па сёлах з бутэлькай на шыі.
Звычаёвае права рэгулявала і сямейна-шлюбныя адносіны. Разводы як адна з форм вырашэння канфліктаў паміж мужам і жонкай былі ў фармальных адносінах справай не вельмі складанай. Разыходзіліся па розных прычынах. Адной з іх было п’янства мужа. У го-радзе запіс аб ануляванні шлюбу рабілі ў магістрацкай кнізе, у вёсцы жонка проста пакідала мужа-п’яніцу, а затым пры дапамозе бацькоў ці брата забірала сваю частку
маёмасці.
Грамадская думка і моцны сацыяльны кантроль адчувальна стрымлівалі распаўсюджванне ў сельскай мясцовасці п’янства ў XVI—XVIII стст. Пераступіць мяжу выпрацаванага на працягу стагоддзяў няпісанага
звычаёвага кодэкса, нормы якога ўспрымаліся з дзяцінства, адважваўся не кожны. Злоўжыванне гарэлкай высмейвалася і асуджалася. Уплыў грамады быў яшчэ даволі значны і ў XIX ст., калі злачыннасць і п’янства ў горадзе былі амаль у два разы большымі; намнога радзей сярод сялян назіраліся і разводы.
Аднак ў XVI— XVIII стст. адбываюцца сацыяльна-эканамічныя змены, адным з адмоўных вынікаў якіх было рэзкае павелічэнне вытворчасці гарэлкі і як заканамерны вынік гэтага пашырэнне бытавога п’янства. Паступова ўзнікаюць новыя бытавыя звычаі, у якіх у якасці абавязковага атрыбута выступае выпіўка. I чым больш было выпіта, тым больш шыкоўным лічыўся пачастунак. Спакваля змяняюцца адносіны да п’яніц. На змену непрыязні і непрымірымасці прыходзіць паблажлівасць і спачуванне да падпітых людзей.
Распаўсюджванню п’янства садзейнічала скарачэнне вытворчасці і спажывання слабых традыцыйных напіткаў. Яны паступова выцясняюцца з ужытку моцнымі напіткамі і ў першую чаргу таннай гарэлкай, якую пазней у народзе празвалі «дзяшоўкай». Гарэлка ішла ў наступ.